Бітва пры Саблатэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трыццацігадовая вайна
Schlacht von Zablat Hogenbersche Geschichtsblätter.JPGРэканструкцыя бітвы. 1630
Дата 10 чэрвеня 1619
Месца Саблат, Чэхія
Вынік Перамога Свяшчэннай Рымскай імперыі
Праціўнікі
Banner of the Bohemian Coat of Arms.svg Багемія Banner of the Holy Roman Emperor without haloes (1400-1806).svg Свяшчэнная Рымская імперыя
Сілы бакоў
2000 5000
Страты
1500 салдат Невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Граф Мансфельд

Бітва пры Саблатэ (па-чэшску: Zablati, па-нямецку Sablat), адбылася 10 чэрвеня 1619 года падчас чэшскага перыяду Трыццацігадовай вайны. Бітва адбылася паміж імперскай арміяй графа Бюкуа і пратэстанцкай арміяй графа Мансфельда.

Калі граф Мансфельд ішоў на падтрымку генерала Гогенлое, які абложваў Ческе-Будзеёвіцы, генерал Бюкуа перахапіў яго побач з маленькай вёскай Саблат і навязаў бітву. Мансфельд атрымаў паразу, страціўшы як мінімум 1.500 жаўнераў і абоз.

У выніку пратэстанты былі вымушаны зняць аблогу з Ческе-Будзеёвіцы.