Біянавігацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Біянавігацыя — здольнасць жывёл выбіраць напрамак руху пры рэгулярных сезонных міграцыях (на зімоўкі або да месцаў размнажэння).

Забяспечваецца здольнасцю да арыентацыі ў навакольнай прасторы з дапамогай органаў пачуццяў і спадчынна замацаванымі рэакцыямі — інстынктамі. Значэнне інстынктаў асабліва вялікае ў тых выпадках, калі здзяйсняюць пералёты маладыя птушкі, якія ні разу яшчэ не лёталі на зімоўку (гл. Пералёты птушак). Акрамя птушак, дзіўная здольнасць да біянавігацыі ўласцівая некаторым сысунам, якія ажыццяўляюць далёкія сезонныя качаванні (напрыклад, паўночным аленям, марскім коцікам, кітам), а таксама некаторым паўзунам (напрыклад, марскім чарапахам). Велізарную ролю ў выбары правільнага напрамку і шляху адыгрывае ўзаемадзеянне жывёл у мігруючай групе; таму, напрыклад, пералёты звычайна здзяйсняюцца зграямі. Механізмы біянавігацыі вельмі разнастайныя (астранавігацыя, рух па наземных арыенцірах і т. п.) і вывучаны яшчэ недастаткова.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бионавигация // Вялікая савецкая энцыклапедыя