Марскія чарапахі (Cheloniidae) — сямейства чарапах.
Сямейства аб'ядновае 4 роды, 6 відаў. Найбуйнейшая — зялёная марская чарапаха (або супавая). Даўжыня яе панцыра да 1,4 м, маса да 400 кг. Панцыр у марскіх чарапах невысокі, абцякальнай формы, укрыты рагавымі шчьггкамі. Галава і кароткая шыя не поўнасцю хаваюцца пад панцыр. Канечнасці — ласты; пярэднія — веслападобныя з кіпцюркамі, даўжэйшыя за заднія.
Пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах; мігрыруюць на тысячы кіламетраў. Жывуць у вадзе, на сушу выходзяць для адкладкі яец. Хутка плаваюць, глыбока ныраюць. Кормяцца малюскамі, рыбай, водарасцямі.
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя, бо не ўжыты зноскі.
Сцвярджэнні, не падмацаваныя крыніцамі, могуць паставіць пад сумненне і выдаліць. Вы можаце палепшыць артыкул, дадаўшы дакладнейшыя спасылкі на крыніцы.