Вадзім Іванавіч Арэхаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Іванавіч Арэхаў

Вадзім Іванавіч Арэхаў (27 снежня 1902, Віцебск — 27 сакавіка 1957) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1924 года — у Чырвонай Арміі. У 1938 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію РСЧА імя М. Я. Жукоўскага. З 1941 года — начальнік упраўлення кадраў ваенна-паветраных сіл СССР. У 1949—1953 гг. — намеснік начальніка Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Званне «генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы» В. І. Арлову было прысвоена ў 1948 годзе.

Узнагароджаны ордэнамі (6) і медалямі. Памёр Вадзім Іванавіч 27 сакавіка 1957 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арэхаў Вадзім Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996. — Т. 2 : Аршыца-Беларусцы. — С. 15.
  • Арэхаў Вадзім Іванавіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси / склад.: В. Ц. Осіпаў [і інш.]; рэдкал.: А. В. Праляскоўскі [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — С. 72.
  • Арэхаў Вадзім Іванавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2003. — Кн. 2. — С. 524.