Ваенная акадэмія Карлберг
Ваенная акадэмія Карлберг | |
---|---|
шведск.: Militärhögskolan Karlberg | |
Арыгінальная назва | шведск.: Militärhögskolan Karlberg |
Дэвіз |
Ihärdighet - Segervisshet[1] (Настойлівасць - падмурак перамогі) |
Заснаваны | 1792 |
Тып | ваенная акадэмія |
Краіна | |
Кампус | Замак Карлберг |
Сайт | www.forsvarsmakten.se/en/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваенная акадэмія Карлберг (шведск.: Militärhögskolan Karlberg (MHS K)) — ваенная акадэмія ў складзе Узброеных сіл Швецыі, дзейнічае з 1792 года. Знаходзіцца ў замку Карлберг у Сольне.[2] Гэта найстарэйшая ваенная акадэмія ў свеце, якая засталася на сваім першапачатковым месцы.
Шведскія курсанты паступаюць у акадэмію на трохгадовае навучанне, як і афіцэры, якія імкнуцца стаць лейтэнантамі флоту альбо арміі, а таксама капітанамі ваенна-паветраных сіл.[3]
Нягледзячы на тое, што Карлберг з’яўляецца ваеннай установай, палац і яго парк, аднесеныя да помнікаў гісторыі, якія прадстаўляюць нацыянальны інтарэс, даступныя для шырокай грамадскасці.[4]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Жаданне караля Густава III стварыць акадэмію для курсантаў пры палацы Ульрыксдаль не было рэалізавана пасля яго смерці ў 1792 годзе, бо яго жонка каралева Сафія Магдалена хацела мець гэты палац у якасці прыватнай рэзідэнцыі, таму «Каралеўская ваенная акадэмія» (Kungliga Krigsacademien) была перанесена ў замак Карлберг, былую каралеўскую летнюю рэзідэнцыю, дзе першае пакаленне курсантаў пачало сваю адукацыю ў лістападзе таго ж года.[5]
Неўзабаве пасля смерці караля, падчас рэгенцтва Густава IV Адольфа, было прызнана неабходным павелічэнне месца для размяшчэння афіцэраў, і будаўнічыя работы ў выцягнутых павільёнах замка пачаліся ў наступным годзе, і праз тры гады яны былі завершаны па праекце Карла Крыстафера Гёрвэля.[5]
Да 1867 года курсанты флоту і арміі атрымлівалі адукацыю ў Карлбергу. Адукацыя марскіх курсантаў была аддзелена і перамешчана ў 1868 года з Карлберга, які затым прыняў назву Каралеўская ваенная школа. Зноў аб’яднацца атрымалася ў 1999 годзе, з 2003 года ў акадэмііі пачалі рыхтаваць афіцэраў ваенна-паветраных сіл.[3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Handbok: parad 6: traditionsvård : H PARAD 6 2016 (PDF)(шведск.). Stockholm: Försvarsmakten. 2017.