Ваенная бяспека
Ваенная бяспека — ваенны складнік дзяржаўнай бяспекі, які забяспечваецца станам узброеных сіл і іншых органаў дзяржаўнай улады, якія падтрымліваюць абаронную здольнасць дзяржавы на ўзроўні, патрабаваным для ўстанаўлення спрыяльных узаемаадносін з іншымі дзяржавамі і не дапушчэння ўзброенага канфлікту[1].
Ваенная бяспека вызначаецца гатоўнасцю і здольнасцю дзяржавы абараняць свае інтарэсы і суверэнітэт, супрацьстаяць ваеннай агрэсіі і любым іншым формам знешняга ціску, у тым ліку, ваеннага гвалту[2] або шантажу з пазіцыі сілы, а таксама спыняць спробы развязаць грамадзянскую вайну, міжнацыянальныя канфлікты з ужываннем гвалту або тэрарыстычнай дзейнасці.
У сістэме ваеннай бяспекі важнае значэнне маюць[1]:
- разведка, у прыватнасці, ваенная разведка, асноўная задача якой — выкананне комплексу мерапрыемстваў па атрыманні і апрацоўцы даных аб дзеючым або верагодным вораге, яго ваенных рэсурсах, баявых магчымасцях і ўразлівасці, а таксама аб дзеючым або верагодным тэатры ваенных дзеянняў;
- контрразведка, задача якой складаецца ў спыненні разведвальнай дзейнасці адпаведных органаў іншых дзяржаў і антыўрадавых, напрыклад, экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый;
- памежныя войскі, прызначаныя для аховы знешніх межаў дзяржавы, а таксама для падтрымання адпаведнага рэжыму ў памежнай зоне;
- узброеныя сілы.
Найважнейшымі знешнімі фактарамі забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы з’яўляюцца[1]:
- зніжэнне (ліквідацыю) ваенных пагроз палітычнымі сродкамі,
- памяншэнне колькасці верагодных праціўнікаў і набыццё новых саюзнікаў, распрацоўка сістэмы мер па прадухіленні і лакалізацыі ваенных канфліктаў,
- супрацоўніцтва з суседнімі дзяржавамі (у тым ліку — у антытэрарыстычнай дзейнасці);
- удзел у абарончых ваенна-палітычных саюзах для калектыўнага адпору магчымай агрэсіі;
- удзел у дамоўных працэсах па скарачэнні і абмежаванні ўзбраенняў і ўзброеных сіл; стварэнне на ўзаемнай аснове зон паніжаных узроўняў узбраенняў, дэмілітарызаваных зон, зон ядзернай бяспекі і адкрытай паветранай прасторы;
- абмежаванне на ўзаемнай аснове ўсіх відаў ваеннай дзейнасці.
Зноскі
- ↑ а б в статья: 1.28 «Военная (оборонная) безопасность» в кн.: «Война и мир в терминах и определениях. Военно-политический словарь под общей редакцией Дмитрия Рогозина»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017. Праверана 12 лістапада 2017.
- ↑ Статья в военной энциклопедии: «Насилие военное»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Данилевич А.А., Рогозин О.К., Лоскутов Д.В.. Война и мир в терминах и определениях. Военно-политический словарь под общ. ред. Д. Рогозина (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017. Праверана 12 лістапада 2017.
- Военная опасность (руск.). Военный энциклопедический словарь. Официальный сайт Министерства Обороны Российской Федерации. Праверана 12 лістапада 2017.
- Насилие военное (руск.). Военный энциклопедический словарь. Официальный сайт Министерства Обороны Российской Федерации. Праверана 12 лістапада 2017.
- Угроза силой и её применение (руск.). Военный энциклопедический словарь. Официальный сайт Министерства Обороны Российской Федерации. Праверана 12 лістапада 2017.
- Угроза военная (руск.). Военный энциклопедический словарь. Официальный сайт Министерства Обороны Российской Федерации. Праверана 12 лістапада 2017.
- Макаренко И. К., Морозов В.С.. Военная безопасность государства: сущность, структура и пути обеспечения на современном этапе (руск.). Учеб. пособие. Рос. акад. гос. службы при Президенте Рос. Федерации. Праверана 3 студзеня 2018.
- Синчук Ю. В.. Основные направления совершенствования военной безопасности России (политологический аспект) (руск.). Вестник Московского государственного лингвистического университета. Праверана 3 студзеня 2018.