Агрэсія (палітыка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Агрэ́сія (ад лац.: aggressio — напад) — выкарыстанне ўзброенай сілы адной дзяржавай (групай дзяржаў) супраць суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай незалежнасці другой дзяржавы або народа (нацыі)[Крыніца?].

Найбольш небяспечная узброеная (прамая) форма агрэсіі. Існуе[Крыніца?] таксама паняцце ускоснай агрэсіі, пры якой дзяржава-агрэсар скрыта выкарыстоўвае ўзброеныя сілы, напрыклад, праз узброеныя банды наёмнікаў, нерэгулярных вайсковых фарміраванняў(руск.) бел.. Паводле Статута ААН, Савет Бяспекі можа кваліфікаваць як агрэсію і іншыя дзеянні.

Адпаведна з міжнародным правам агрэсія — злачынства супраць міжнароднага міру і таму цягне за сабой міжнародную адказнасць[Крыніца?]. Дзяржава, якая стала аб'ектам агрэсіі, мае права на прыняцце мер індывідуальнай і калектыўнай(руск.) бел. абароны. Савет Бяспекі ААН правамоцны прыняць рашэнне аб выкарыстанні да агрэсара мер(руск.) бел., у т.л. ваеннага характару(руск.) бел., напрыклад, у 1991 годзе ўзброеныя сілы НАТА выступілі супраць Ірака, які захапіў(руск.) бел. Кувейт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]