Вайсковыя могілкі (Грышына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Вайсковыя могілкі ў Грышыне
Краіна  Беларусь
Вёска Грышына
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000708шыфр 213Д000708

Вайсковыя могілкі — вайсковае пахаванне ў вёсцы Грышыне Расонскага раёна Віцебскай вобласці. У воінскім захараненні знаходзяцца астанкі 600 салдат і афіцэраў, партызан.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1944 года за 0,5 км на паўночны ўсход ад в. Грышына ў васьмі магілах былі пахаваны 161 воін і 6 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецкіх войскаў або памерлі ад ран у шпіталі, што размяшчаўся ў вёсцы.

Пазней тут былі перапахаваны воіны, якія раней былі пахаваны ў вёсках Ільіно, Лісіцы, Мурагі, Галубова, Ніўё, Нізінкі, Антонава, Залешчанкі, Навасельцы, Мамолі, Клюшкова і іншых.

У 1978 годзе на могілках быў пастаўлены мемарыял, які ўяўляў бетонную стэлу вышынёй 2,5 м і 8 надмагільных пліт[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 385.
  • Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — С. 547—554.
  • Расонскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 201—203.