Валасень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Валасень — у народных павер’ях хатні дух які па начах трывожіць і пужае людзей у сне. У сваіх паводзінах ён нагадвае Дамавіка, а таксама тых міфічных істот, якія пужаюць людзей у сне. Напрыклад Мара ці Начніца.

Валасень уяўляецца невялікай пачварнай істотай, парослай густой і доўгай цёмнай поўсцю. Ён таксама мае семіпалые далоні і доўгія пазногці- кіпцюры. Ходзіць Валасень, як і людзі, выпрастаўшыся.

Мужчынам Валасень казыча насы і драпае твары. Жанчынам і дзяўчатам ён кудлаціць валасы, хапае за грудзі, а то і навальваецца ўсім сваім калматым целам. Малым дзецям ён гудзіць у вушы ці казыча пяткі.