Валерый Інакенцьевіч Пахабаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Інакенцьевіч Пахабаў
Дата нараджэння 1 студзеня 1947(1947-01-01) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук і кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Валерый Інакенцьевіч Пахабаў (нар. 1 студзеня 1947, Талачын, Віцебская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1993), кандыдат тэхнічных навук (1974), прафесар (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтамабільны транспарт», 1968), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (аспірантура, 1974).

Працаваў на трэсце «Віліямінскводбуд» (1968—1971), ЦНДІМЭСГ Нечарназёмнай зоны СССР (1974—1977), Усесаюзным навукова-даследчым і тэхналагічным інстытуцу мантажу, эксплуатацыі і рамонту машын і абсталявання жывёлагадоўчых і птушкагадоўчых ферм (1977—1978), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1978—1997 — прафесар кафедры «Эканоміка і арганізацыя аўтатрактарнай вытворчасці і аўтамабільнага транспарту», 1997—1999 — загадчык кафедры «Маркетынг», 1999—2004 — кафедры «Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці», 2004—2012 — прафесар кафедры).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка і арганізацыя вытворчасці; маркетынг; энергазберажэнне ў машынабудаванні; лізінг; лагістыка ў сферы вытворчасці, збыту і транспарту.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Проблемы транспортного обеспечения в системе агропромышленного производства (методология и методы) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Похабов Валерий Иннокентьевич. ― Минск, 1992.
  • Исследование и оптимизация методов организации технического обслуживания и текущего ремонта автомобилей (для условий хозяйств БССР) : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.20.03 / Похабов Валерий Иннокентьевич. ― Минск, 1974.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пахабаў Валерый Інакенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 237.
  • Похабов Валерий Иннокентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 229.
  • Похабов Валерий Иннокентьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 370.