Валерый Уладзіміравіч Гуськоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Уладзіміравіч Гуськоў
Дата нараджэння 12 сакавіка 1932(1932-03-12) (92 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль «Ветэран працы»
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Валерый Уладзіміравіч Гуськоў (нар. 12 сакавіка 1932, Іркуцк, Расія}) — беларускі спецыяліст у галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1960), доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Томскі політэхнічны інстытут (1953), Інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі АН СССР (аспірантура, 1959).

Працаваў на Мінскам трактарным заводзе (1953—1956, інжынер-канструктар, старшы інжынер-канструктар, начальнік канструктарскага бюро), Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск; 1959—1964, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1963, кафедра «Трактары», прафесар, у 1974—1991 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя, разлік, канструяванне і выпрабаванні мабільных машын.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1979), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996), медаль «Ветэран працы» (1991).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Экспериментально-теоретические основания оптимизации параметров сельскохозяйственных тракторов : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.05.03 /В. В. Гуськов. — Минск, 1969.
  • Исследование тягово-сцепных качеств гусеничного трактора на торфяно-болотных грунтах : автореферат диссертации … кандидата технических наук / В. В. Гуськов. — Минск, 1960.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гуськоў Валерый Уладзіміравіч / А. І. Болсун // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 548.
  • Гуськов Валерий Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 290.
  • Гуськов Валерий Владимирович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 59—60.