Валочная памера

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

«Валочная памера» — назва аграрнай рэформы ў ВКЛ, якая праводзілася на працягу 2-й пал. 16 — пач. 17 ст.

Рэформа пачалася ў 1557 г. з ініцыятывы Боны Сфорцы, маці кар. і вял.кн. Жыгімонта Аўгуста, з мэтай павелічэння дзяржаўных даходаў. Рэформа праводзілася паводле адмыслова распрацаванай інструкцыі — «Уставы на валокі».

Пад час рэформы спраўджваліся правы на зямлю, ствараліся комплексныя панскія гаспадаркі — фальваркі, уводзілася адзіная мера абкладання залежных сялян — валока, рэгламентаваліся павіннасці сялян, разбуралася сялянская абшчыны і г.д.

У поўным аб'ёме рэформа праводзілася на тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, спачатку на дзяржаўных, а пасля — прыватных і царкоўных землях.

Валочная памера садзейнічала паскарэнню запрыгоньвання сялян і фарміраванню адзінага сялянскага саслоўя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.