Валынская града

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Валынская града (укр.: Волинське пасмо) — паласа невысокіх пагоркаў, град і валоў працягласцю каля 250 км у выглядзе выгнутай на поўдзень дугі паміж далінамі рэк Заходні Буг і Гарынь. Ляжыць у цэнтральнай частцы Валынскай і Ровенскай абласцей Украіны.

Адносная вышыня — 30-40 м, у асобных месцах — 50-60 м. Абсалютныя адзнакі найбольш павышаных участкаў — 200—220 м. Шырыня Валынскай грады павялічваецца з усходу на захад, дзе яна найлепш выражана. Паходжанне звязваюць з дняпроўскім зледзяненнем. У аснове грады залягае прыўзнятая паверхня мелавых адкладаў, месцамі — палеагенавых. Валынская града прадстаўлена пераважна марэннымі і водна-ледавіковымі адкладамі (пяскі, валуны, галечнікі і інш.). Акрамя акумулятыўных тут пашыраны таксама дэнудацыйныя і карставыя формы рэльефу. У паніжэннях — азёры карставага паходжання і балоты (часта меліяраваныя).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Волинське пасмо / С. Ю. Бортник // Енциклопедія Сучасної України [Електронний ресурс] / Редкол.: І. М. Дзюба, А. І. Жуковський, М. Г. Железняк [та ін.]; НАН України, НТШ. — К. : Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2006. (укр.)