Перайсці да зместу

Валькірыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Валькі́рыі — у скандынаўскай міфалогіі ваяўнічыя дзевы, яхія падпарадкоўваюцца Одзіну, па яго волі вырашаюць зыход бітвы і ўдзельнічаюць у размеркаванні перамог і смерцяў. Храбрых воінаў, якія загінулі ў баях, яны адносяць у Вальхалу і там прыслужваюць ім.

Вобраз валькірыі выкарыстаў Рыхард Вагнер (опера «Валькірыя»).