Одзін
Одзін | |
---|---|
![]() | |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Бёр[2] |
Маці | Бестла |
Браты і сёстры | Ве і Вілі |
Сужэнец | Фрыг[1] |
Дзеці | Бальдр[3], Hodhr[d], Хермод[d], Брагі, Víðarr[d], Тор, Meili[d], Heimdall[d], Цюр, Winta[d], Váli[d], Skjöldr[d] і Локі |
У іншых культурах | Wōden[d] і Woden[d] |
![]() |
Одзін (прагерм.: *Wōđanaz или *Wōđinaz; стар.-сканд.: Óðinn) — найвышэйшы бог позняй германскай і скандынаўскай міфалогіі, адзін з асаў. Ён, як і іншыя багі скандынаўскага пантэону, быў складанай постаццю: і богам мудрасці, і богам вайны, а таксама богам паэзіі, перамогі і палявання.
Па легендзе менавіта Одзін стварыў Мідгард.
Паходжанне культа[правіць | правіць зыходнік]
Бог Водан быў адным з цантральных у старажытнагерманскім і скандынаўскім пантэонах. Асабістую папулярнасць культ Одзіна набывае ў VII—IX стст., у перыяд расквіту вікінгскіх паходаў. Мяркуецца, што першапачаткова месца галоўнага бога займаў Цюр, германа-скандынаўскі кіраўнік неба і вайны[1].
Функцыі і асоба[правіць | правіць зыходнік]
Одзін выступае не толькі апякуном вайны, баявога экстаза, але і заступнікам рамёстваў, магіі, паэзіі, мудрасці: менавіта ён падараваў людзям рунічную пісьменнасць[2] Архівавана 21 сакавіка 2013.. У асобе бога спалучаюцца розум, хітрасць, жорсткасць, дэманічнасць, нават двухполасць: традыцыйна магія ў скандынавай лічылася жаночым заняткам. Одзін мае дзесяткі імёнаў, якія прыводзяцца ў «Прадмовах Грымніра» (Грым-маска, Злыдзень, Відрыр, Носьбіт перамог і інш). Прымае мносства розных воблікаў, дамапаецца свайго як адвагай і самаахвяраваннем, там падманам і хітрасцю.
Одзін узначальваў нябесных дзеў-валькірый, якія збіралі душых загінуўшых ваяроў і прыносілі іх у Вальхалу — частку Асгарда (небяснай краіны багоў), якая была аналагам скандынаўскага рая. Там душы ваяроў біліся на мячах, вечарам спраўлялі пір, а раніцаю прачыналіся, не ведаючы пахмелья. Гэтыя ваяры — эйнхерыі — складалі нябесную дружыну, якую ўзначальваў Одзін. Наогул Одзін — вось сканданаўскай міфалогіі, яе рухаючая сіла.
Знешні выгляд Одзіна[правіць | правіць зыходнік]
Уяўляўся высокім, аднавокім старым у сінім аддзенні і шыракаполым капелюшы[3]. Лічыцца, што тыповы дзеля сучаснага фэнтазі вобраз чараўніка — з посахам, у сіняй мантыі і востраканцовым капелюшы — паходзіць менавіта ад Одзіна. У гэтым выглядзе часта хадзіў па зямлі і прасіўся пераначаваць у выпадковыя хаты, прыкідваючыся бедным вандроўнікам. Той, хто адмаўляў яму, мог быць пакараны. Таму скандынаўская традыцыя прымушала ўсіх людзей пушчаць да сябе ў хату стомленых падарожнікаў.
Едзіў на кані Сляйпніры, у якога было 8 ног. Іншым атрыбутам Одзіна было кап’ё Гунгнір, якое выкавалі яму цвергі. Кап’ё забівала ворага і само вярталася ў руку гаспадара. Таксама ў Одзіна ёсць карабель Скідбладнір (складзены з тонкіх дошчачак) — самы хуткі карабель у свеце. Одзіну служылі 2 крумкачы — Хугін і Мунін («Разважаючы» і «Памятаючы»), якія кожны дзень абляталі ўвесь свет і расказвалі Одзіну, што адбываецца паза межамі Асгарда. Акрамя іх разам з Одзінам былі два ваўкі — Геры і Фрэкі («Прагны» і «Пражэрлівы»)[4]. Одзін кідаў ім кавалкі мяса, а сам піў толькі віно — яно было яго адзінай ежай.
Нараджэнне Одзіна[правіць | правіць зыходнік]
Одзін з’явіўся яшчэ да стварэння Зямлі, калі на ўвесь сусвет раскінуліся вогненная краіна Муспель і ледзяная — Ніфльхейм. Сярод ільдоў жылі вяліканы — першыя жыхары сусвету, нашчадкі магутнага вялікана Іміра, які зарадзіўся ў ільду. З ільдзянога валуна таксама ўзнік магутны першачалавек Буры. Яго сын — Бор — ажаніўся з дзяўчынай-вяліканам, і ў іх нарадзіліся тры першыя багі — Одзін, Вілі і Ве. Пазней багі паднялі паўстанне, разбілі і прагналі вяліканаў, а Іміра забілі, і з яго цела зрабілі зямлю, з чэрапа — нябесны купал, з крыві — мора, з валасоў — дрэвы. З іскраў, якія ляталі над вогненнай краінай Муспель, богі стварылі зоркі, а з найвялікшай — сонца. З ясеня і альхі Одзін зрабіў першых мужчыну і жанчыну, а ў небе рукамі вяліканаў пабудаваў Асгард.
Сям’я і дзеці Одзіна[правіць | правіць зыходнік]
Як і іншыя вярхоўныя багі (у прыватнасці грэчаскі Зеўс) Одзін меў шмат сувязей з багінямі, веліканкамі і смяротнымі жанчынамі, ад яго паходзілі многія багі і героі. Багіня Ёрд нарадзіла яму Тора (бога-грамавержца), а законная жонка Фрыг — Бальдра, Хеда, Хермода, Цюра і Брагі. У сувязі з веліканкай Грыд быў народжаны Відар.
Набыццё мудрасці[правіць | правіць зыходнік]
Першы варыятн міфа распавядае аб магічнай крыніцы мудрасці, якую вартаваў вялікан Мімір. За права зрабіць глыток Одзін аддаў Міміру свае вока, вырашыўшы, што мудры больш убачыць і адным вокам, чым дурань — двума.
Па іншай версіі Одзін дзеля мудрасці прыносіць самога сябе ў ахвяру і 9 дзён вісіць на сусветным ясені Ігдрасілі, працяты сваім жа кап’ём. Нарэшце яго выратаваў дзед, інеісты вялікан Бельторн, які ажывіў яго і даў мёду мудрасці, а таксама магічныя руны.
Існуе і трэці сюжэт, у якім багі і ваны мірацца пасля вайны. Яны змяшалі ў чашы сваю сліну, з якой вылепілі Квасіра — мудраца і паэта, напалову вана. Пазней Квасіра забілі карлікі Ф’ялар і Галар, а яго кроў змяшалі з мёдам і прыгатавалі напой паэзіі. Пазней крыважэрныя карлікі забілі вялікана Гілінга. За тое іх прымусілі заплаціці віру (выкуп за забойства) сыну забітага — Сутунгу і аддаць таму мёд паэзіі. Сутунг схаваў чароўны мёд унутры скалы і прызначыў сваю дачку Гунлед вартаваць яго. Одзін даведаўся пра гэта, прабуравіў скалу, пралез у сярэдзіну ў выглядзе змяі і правёў тры ночы з вяліканкай Гунглед. Потым трыма глыткамі асушыў усе тры пасудзіны з мёдам і ў выглядзе арла вярнуўся ў Асгард, дзе і выплюнуў мёд у чашу. Гэты мёд Одзін аддаў багам і людзям, якія з таго часу умеюць складваць вершы і песні (у Скандынавіі паэтаў называлі скальдамі).
Іншыя ўчынкі Одзіна[правіць | правіць зыходнік]
- Стварае карлікаў-цвергаў з цела забітага вялікана Іміра.
- Прымушае бога Локі скрасці ў багіні Фрэйі каштоўныя каралі Брысінгамен.
- Пачаў вайну паміж багамі і ванамі, кінуўшы ў натоўп апошніх сваё кап’ё Гунгнір.
- Правацыруе бойку конунгаў Хедзіна і Хегні.
- У выглядзе звычайнага, але таямнічага чалавека (пад імем Грым — «Маска») наведвае конунга Гейрода. Той не пазнае галоўнага бога і загадвае прывязаць госця паміж двух кастроў. У выкіну сапраўдная асоба госця раскрываецца, а Гейрод, зачараваны доўгай прадмовай Одзіна, падае на ўласны меч.
- Наводзіць вечны сон на валькірыю Брунхільд за тое, што яны, дапамагаючы Сікмунду, не паслухалася вярхоўгана бога. Валькірыя павінна была спаць да того часу, пакуль у яе не закахаецца смяротны. Такім смяротным выратавальнікам аказаўся герой Сігурд.
Далейшы лёс Одзіна[правіць | правіць зыходнік]
Скандынаўская міфалогія прадказвае будучыню багоў, іх смерць у апошняй бітве з вяліканамі — у Рагнароку. Одзіна з’есць гіганцкі воўк Фенрыр.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
Дзень тыдня серада (Wednesday) названы старажытнымі германцамі менавіта ў гонар Одзіна (Водэна). Нідзерландскі варыянт назвы серады — Woensdag, старажытнаскандынаўскі — Odinnsdagr.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
- ↑ Буре или Бури // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. V. — С. 21.
- ↑ Балдур // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IIа. — С. 796.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- [5]
- [6] Архівавана 21 сакавіка 2013.
- [7]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Одзін