Валянціна Іванаўна Гаявая
Валянціна Іванаўна Гаявая | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Прафесія | харэограф |
Прэміі | |
Узнагароды |
Валянціна Іванаўна Гаявая (22 ліпеня 1936, пас. Данілаўка , Сталінградскі край, РСФСР) — беларускі харэограф. Народны артыст Беларускай ССР (1989)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1965 годзе скончыла Вышэйшую прафсаюзную школу Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў у Ленінградзе. З 1967 года — мастацкі кіраўнік дзіцячай харэаграфічнай студыі Дома культуры завода імя Кірава ў Магілёве, з 1973 года — балетмайстар Белдзяржфілармоніі. З 1974 года — мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар ансамбля «Харошкі»[1], створанага ёй разам з Мікалаем Дудчанкам.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У пастаўленых сюіце «Субота», харэаграфічнай кампазіцыі «Тураўская легенда», харэаграфічных карцінках «Валачэбнікі», «Местачковы вальс», танцах «Мітусь», «Танок», «Кросны», танцах народаў СССР шырока выкарыстаны гістарычны, этнаграфічны, фальклорны матэрыял, элементы прыкладнога мастацтва[1].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за пастаноўкі «Па старонках Полацкага сшытка», «Бывай, XX стагоддзе!».
- Медаль Францыска Скарыны (1996).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валентина Гаевая: Борис Моисеев до сих пор не может забыть, что я его не взяла в «Хорошки» Архівавана 21 студзеня 2012. (руск.)
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Данілаўскім раёне (Валгаградская вобласць)
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Харэографы паводле алфавіта
- Харэографы Беларусі
- Харэографы СССР
- Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці