Валёнкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Валёнкі

Валёнкі — зiмовы абутак з валенай воўны. Лакальная назва валенцы. Бытавалi з 19 стагоддзя (спачатку ў заможных сялян), а з пачатку 20 стагоддзя набылi шырокае распаўсюджанне, асаблiва на ўсходзе i паўночным усходзе Беларусi. Працэс выпрацоўкi валёнкаў уключае некалькi этапаў: закладка вырабу, валенне, фармаванне, аддзелка (Валюшнае рамяство). Валенне (катанне) валёнкаў, асаблiва дзiцячых, бытуе i ў наш час у вёсках. Майстры-валюшнiкi вырабляюць абутак з захаваннем традыцыйнай тэхналогii i прылад працы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Обувь валяная // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.