Абутак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чаравікі
Сандалі, ХІІ ст.

Абутак — элемент адзення. Апранаецца на ногі. Ужываецца ў першую чаргу для цеплавой і механічнай абароны ног.

Першым абуткам для чалавека была скура жывёлы, абкручаная вакол нагі. Паводле археалагічных знаходак вядомы абутак скураны (поршні, чаравікі, боты) і плецены (лапці). Ад сучаснага адрозніваўся адсутнасцю цвёрдых дэталей (падэшва, заднік, абцас).

Гісторыя абутку ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Беларусі да XIII ст. найбольш былі пашыраны поршні (пасталы) простыя і ажурныя, зробленыя з аднаго (пазней з 2) кавалка скуры. У поршнях па баках і ў наску праразалі дзіркі, у якія працягвалі скураны раменьчык або пяньковую вяровачку (абору) для мацавання на назе. У розных варыянтах такі абутак праіснаваў (пераважна ў вясковага насельніцтва) да пачатку XX ст. Майстэрні XIXII стст. па апрацоўцы скуры і вырабаў з яе выяўленыя ў Полацку, Пінску, Мінску і інш. гарадах. Працяглы час гараджане карысталіся поршнямі, чаравікамі, ботамі.

Чаравікі (вядомы з XI ст.) кроілі з 2 — 3 кавалкаў скуры, якія сшывалі патайным швом паміж сабой і прышывалі да падэшвы вываратным спосабам; халявы закрывалі шчыкалатку, мацаваліся раменьчыкам, прасунутым у проразі па верхнім краі. У XXIII стст. з пераходам ад мяккіх тыпаў абутку да цвёрдых з'явілася неабходнасць умацоўваць падэшву, якая стала шматслойнай. Часам чаравічкі вышываліся, уцяпляліся, змякчаліся тканінай, таксама абутак часам ўпрыгожваўся дарагімі спражкамі, бантамі і г.д. У XIII ст. халявы чаравікоў арнаментавалі дарожкамі з праколатых дзірачак, вышыўкай т.зв. крынамі (Віцебск, Полацк, Мінск), салярнымі знакамі (Віцебск, Полацк), геаметрычным арнаментам (Мінск). У XIV ст. на чаравіках, як правіла, арнамент адсутнічае. У XVXVI стст. у чаравікаў паявіліся цвёрдая сцілка, абцас. Шылі таксама «коркавыя» чаравікі (нагадваюць сучасныя чаравікі на платформе) на абцягнутай скурай драўлянай калодцы таўшчынёй 1 — 2 см, падбітай па перыметры цвікамі.

Вяскоўцы, асабліва простыя, былі менш патрабавальныя, зусім не грэбавалі і вырабленымі саматужнікамі з лыка, скуры, вітушак, пянькі лапцямі. Ужываліся і дзеравяшкі як сезонны абутак. Самым даўнім абуткам са скуры і пляцёнак былі абгорткі (палатном абгортваліся ногі), прывязкі (з пянькі, конскага воласа, са скуры), меліся падэшвы і абцасы. Сярод абутку былі паўсядзённыя і святочныя (боты-выцяжкі, боцікі, шнуроўкі). Мяккія боты былі распаўсюджаны пераважна да XIV ст., але паступова зніклі з паўсядзённага ўжытку са з'яўленнем абцаса і наладжваннем у канцы XVI — пачатку XVII стст. вытворчасці цвёрдых ботаў. Халявы (звычайна вышынёй 20 — 30 см) упрыгожвалі вышыўкай ці арнаментам з геаметрычных фігур і палосак, ціснеёных па вільготнай скуры. Наскі мелі закругленую форму. Лапці паводле пісьмовых крыніц вядомы з X ст. пад назвай «лычніцы» (рлялі з лыка, пянькі, лазовай і вязавай кары, прамым і косым пляценнем).

У XVXVI стст. адбываўся працэс спецыялізацыі рамеснікаў. У Віцебску зафіксавана асобная «кожемятская» слабада з царквой (пачатак XVII ст., Заручаўе). У 1609 г. у Мінску ўзнік цэх шаўцоў, які аб'ядноўваў рамеснікаў 4 спецыяльнасцей: майстроў абутку чорнага (для простага насельніцтва), гусарскага, «влоскага» (італьянскага), саф'янавага (для шляхты і заможных гараджан).

У XIX ст. папулярнасць набываюць валёнкі з воўны, а пазней да іх, пашытых са шчыльнага палатна, пачалі ўжывацца самаробныя глыбокія галёшы (бахілы). Характэрна, што ў кожнай мясцовасці былі свае, каларытныя назвы абутку. З цягам часу выраб абутку пачаў універсалізавацца, вырабляе яго абутковая прамысловасць, а новыя формы выпрацоўваюць цэнтры моды.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гераміменя В. …

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герасіменя В. Абутак // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
  • Калядзінскі, Л. У., Тарасаў, С. В. Абутак / Л. У. Калядзінскі, С. В. Тарасаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 14. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Молчанова, Л. А. Материальная культура белорусов / Л. А. Молчанова; АН Белорусской ССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора. – Мн.: Наука и техника, 1968. — 230, [1] с., [9] л. ил.
  • Собаль, В. Е., Тарасаў, С. В. Абутак сярэднявечнага Мінска // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1985. — № 4. — С. 34 — 36: іл.
  • Тарасаў, С. В. Арнамента мінскіх чаравікоў // Мастацтва Беларусі. — 1985. — № 12. — С. 70 — 71: іл.
  • Шут, К. В. Обувь древнего Минска: (по археологическим материалам) // Вопросы истории: Материалы IX конференции молодых ученых. Общественные науки / АН Белорусской ССР, Отделение общественных наук; [Под общ. ред., предисл. Т. С. Горбунова]. Вып. 2. — Мн., 1965.
Commons