Вал (машына)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вал, машына)
Перайсці да: рух, знайсці
13-04-05-Skoda Museum Mladá Boleslav by RalfR-009.jpg

Вал у машынабудаванні — асноўная дэталь машыны ці механізма для перадачы вярчальных намаганняў. Размяшчаецца на дзвюх і болей апорах.

Паводле прызначэння і ўмоваў работы адрозніваюцца валы: карэнныя (якія бываюць прамыя, крывашыпныя і каленчатыя), якія перадаюць і ўспрыймаюць работу рухавіка; перадатачныя (якія адначасова і вядзёныя, і вядучыя); трансмісійныя (перадаюць вярчальныя намаганні ад рухавіка рабочым органам машыны); контрпрыводныя (мяняюць колькасць абаротаў вядзёных валаў)

Паводле канструкцыі адрозніваюцца гладкія, дзе ўвесь вал мае сячэнне аднолькавай формы і памераў; фасонныя (у т.л. размеркавальныя, карданныя і інш.), дзе вал мае рознае папярочнае сячэнне; фланцавыя (Гл. таксама: фланец); гнуткія, якія перадаюць вярчальнае намаганне пад рознымі вугламі. Таксама адрозніваюцца суцэльныя і пустацелыя (аблегчаныя).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]