Перайсці да зместу

Вандалізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ж. Н. Сільвестр. Разрабаванне Рыма вандаламі ў 410 годзе (1890)

Вандалізм — наўмыснае і бессэнсоўнае знішчэнне культурных і матэрыяльных каштоўнасцяў. Асоб, якія ўчыняюць такія дзеянні, завуць вандаламі.

Паходжанне слова звязана з назвай ўсходне-германскага племені вандалаў, якія разрабавалі ў чэрвені 455 года Рым. Вандалы хутчэй рабавалі і вывозілі каштоўнасці, чым знішчалі іх. У хроніках адсутнічаюць згадкі пра нейкіх асаблівых бедствах вечнага горада. Хоць вандалы захапілі і павезлі тысячы палонных з мэтай атрымання выкупу, Папе Льву I сучаснікі ставілі ў заслугу выратаванне жыхароў Рыма ад поўнага знішчэння. Нягледзячы на гэта, за вандаламі замацавалася слава дзікіх і бескультурных «варвараў», што, магчыма, звязана з жорсткім пераследам каталіцкага духавенства і разбурэннем каталіцкіх цэркваў у вандальскім каралеўстве на поўначы Афрыкі.

Адказнасць за вандалізм згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь

[правіць | правіць зыходнік]
  • У адпаведнасці з артыкуламі 345[1] Угалоўнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць у форме штрафа або пазбаўлення волі да трох год.
  • У адпаведнасці з артыкуламі 346[1] Угалоўнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць у форме выпраўленчых прац, штрафа або арышта на тэрмін да шасці месяцаў.
  1. 1 2 Уголовный Кодекс Республики Беларусь. — Мн. «Амалфея», 2009, С.240: Уничтожение, повреждение либо утрата историко-культурных ценностей или материальных объектов, которым может быть присвоен статус историко-культурной ценности, по неосторожности