Ван Чуаньфу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ван Чуаньфу
Дата нараджэння: 8 красавіка 1966(1966-04-08)[1] (58 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя
Узнагароды і прэміі

Ван Чуаньфу (нар. 8 красавіка 1966) — кітайскі прадпрымальнік, прэзідэнт кампаніі BYD, мільярдэр. У пачатку 2009 года часопіс Forbes ацэньвае яго багацце ў 1,3 млрд долараў і ставіць на 559-радок у спісе мільярдэраў. Да канца таго ж года багацце Чуаньфу дасягае 5,1 млрд долараў, што робіць яго самым багатым бізнэсмэнам Кітая. У 2021 годзе заняў 118-радок у спісе мільярдэраў з багаццем у 19,5 млрд долараў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ван Чуаньфу нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Яго бацькі памерлі яшчэ да таго, як ён пайшоў у школу, яго выхаваннем заняліся старэйшы брат і сястра. Ён атрымаў вышэйшую хімічную адукацыю ў Цэнтральна-Паўднёвым тэхналагічным універсітэце. У 1990 годзе скончыў магістратуру ў Пекінскім даследчым інстытуце каляровай металургіі. Пасля некалькіх гадоў працы на дзяржслужбе ва ўзросце 29 гадоў Чуаньфу засноўвае ў прыгарадзе Шэньчжэня прыватную кампанію BYD Co.

Зноскі