Ван Шышэнь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ван Шышэнь
Дата нараджэння 1686[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1759[1][2][…]
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ван Шышэнь (кіт. 汪士慎, піньінь Wāng Shìshèn, 16861759) — кітайскі мастак, каліграф, разьбяр пячатак  (укр.) і паэт. Уваходзіў у творчы калектыў «Восем дзівакоў з Янчжоу».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ван Шышэнь нарадзіўся ў 1686 годзе ў Шэсяне  (руск.) (правінцыя Аньхой), у беднай сям’і.

Апынуўшыся ў Янчжоу у сталым узросце Ван Шышэнь пачаў актыўную творчую дзейнасць (1730-1750-я гады), да гэтага перыяду аб яго творах і дзе ён вучыўся нічога невядома. Мастак тварыў пераважна ў жанры хуа-няа («выявы кветак і птушак»), асабліва любіў адлюстроўваць кветкі слівы мэйхуа і нарцысы. Шанаваліся яго карціны з выявамі людзей, славіўся як каліграф і разьбяр пячатак. Да старасці Ван Шышэнь аслеп на левае вока, што знайшло адлюстраванне ў тэксце некаторых яго пячатак.

Зноскі

  1. а б Shishen Wang // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Wang Shishen // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. China Biographical Database

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • M.Л. Титаренко, А.И. Кобзев, С.А. Торопцев, В.Е. Еремеев, С.М. Аникеева, М.А. Неглинская, А.Е. Лукьянов. Духовная культура Китая. Искусство. — Москва: «Восточная литература» РАН, 2010. — 1031 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]