Варагі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Варагі (ад познегрэч.: «Barangoi» са стар.-паўн.: «vaeringi» — верныя) — найменне вікінгаў у Візантыйскай Імперыі і пазней на Русі. Спачатку азначыла звязаных клятвай таварышаў збройных супольнасцяў (напэўна, адтуль «верныя [клятве]»), утвараных у Скандынавіі дзеля сумеснага гандлю, вайны або рабаўніцтва.

У VIII—XII ст. частка гэтых гандлёва-ваенных супольнасцей актыўна дзейнічала ў Прыбалтыцы і агулам ва Усходняй Еўропе. Падчас гандлёвых і ваенных экспедыцый варагі дасягалі Чорнага і Каспійскага мораў і нават Багдада, у Канстанцінопалі наймаліся на службу да візантыйскіх імператараў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).