Варажская варта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Варажская варта (сярэднягрэч.: Τάγμα των Βαράγγων, Βάραγγοι) — агульнае найменне нарвежскіх і англасаксонскіх наёмнікаў у візантыйскай арміі X—XIV ст. Упершыню найменне сустракаецца ў хроніцы Іаана Скіліцы, Мадрыдскім Скіліцы, пад 1034 годам. Варагі прыбывалі ў Візантыю праз Русь. У 988 годзе імператар Васіль II атрымаў ад кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча атрад з 6000 чалавек для барацьбы з узурпатарам Вардам Фокам і арганізаваў з іх тагму. На працягу двух наступных стагоддзяў варагі бралі ўдзел у войнах імперыі і служылі прыдворнай вартай. Месцам іх размяшчэння спачатку быў Вялікі палац, а з эпохі Камнінаў — палацавы комплекс Мангана[en] і Влахернскі палац. Варажская варта была адборным падраздзяленнем, вядомым адданасцю валадару, выдатнай фізічнай падрыхтоўкай, узбраеннем, адзеннем і дысцыплінай. Іх афіцэрам давалі прыдворныя званні — напрыклад, Харальд Суровы быў спафаракандыдатам[en]. Кіраўніком варты з тытулам аколуф звычайна быў грэк.

Паняцці[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне слова «вараг», «вэрынг» (стар.-сканд.: Vaeringjar) і яго дакладнае значэнне дыскусійныя. У грэчаскай мове яно ўпершыню з'яўляецца ў значэнні «нарвежац», а пасля фарміравання з іх вайсковага падраздзялення гэтым словам сталі пазначаць наёмнікаў нарвежскага паходжання. У пазнейшы перыяд, калі ў складзе варажскай варты з'явіліся англасаксы і прадстаўнікі іншых германскіх народаў, паняцце «варагі» распаўсюдзіўся і на іх[1]. Звычайна, варагаў атаясняюць са скандынаўскімі вікінгамі і руссю[2]. З грэчаскіх крыніц да XII ст. цяжка зразумець, каго храністы разумеюць пад «Rhosi». Напэўна, для грэкаў адрозненні паміж усімі прышлымі з поўначы варварамі не былі значнымі[3].

Ацэньваючы сучасны стан дыскусіі пра паняцці, вядомы медыявіст А. А. Мельнікава лічыць скандынаўскае паходжанне ўласна слова «вараг» несумнеўным[4]. Яго старажытнаскандынаўскі адпаведнік стар.-сканд.: vaeringi не раз сустракаецца ў сагах, скальдычных вершах і хроніках у асноўным значэнні «чалавек, які знаходзіцца на службе Візантыі». Пры гэтым паняцце «вэрынг» пачынаюць ўжываць пазней за найранейшыя сведчанні пра прысутнасць варагаў у Візантыі — прыкладна з канца 980-х гадоў. Агульная найменне тых, хто пабываў у Грэцыі ў сагах — стар.-сканд.: Grikklandsfari («ездзіў у Грэцыю»), тады як называючы кагосьці «вэрынгам» часта рабілі ўдакладненне пра характар вайсковай службы гэтага чалавека. Разам з гэтым складальнікі саг супрацьпастаўляюць «вэрынгаў» і «нарманаў», адрозніваюць іх як прыватнае і агульнае паняцці[5]. Грэчаскае слова грэч.: Βάραγγοι упершыню сустракаецца ў хроніцы гісторыка Георгія Кедрына пры апісанні падзей 1034 года[6]. Для варагаў англійскага паходжання з XIII ст. у афіцыйных дакументах ужывалася паняцце «англа-варагі» (сярэднягрэч.: έγκλινοβάραγγοι)[7].

Наёмнікі ў Візантыі[правіць | правіць зыходнік]

Атрада варажскай варты на мініяцюры з «Мадрыдскага Скіліцы», рукапіснай хронікі Іаана Скіліцы

Да IX ст. візантыйская армія складалася з двух асноўных частак, розных па спосабе фарміравання[8]. Адна частка фармавалася на аснове апалчэння, сабранага ў фемах, якіх да валадарства імператара Феафіла было 11 у азіяцкай частцы імперыі і 12 у еўрапейскай. Воіны, выстаўляныя фемамі, называліся стратыётамі і акрытамі. Пасля ваенных рэформ імператара Канстанціна V (741—775), калі дыслакаваныя ў Канстанцінопалі атрады палацавай варты з выключна цырыманіяльнымі задачамі былі ператвораны ў баявыя падраздзяленні, склаўся падзел рэгулярнай часткі арміі на чатыры тагмы: схол, эскувітаў, іканатаў[en] (сфарміраваны ў перыяд сумеснага валадарства Канстанціна VI (780—797) і яго маці Ірыны), арыфмы[en] (сфарміраваны пры Нікіфары I (802—811)) на чале са сваімі даместыкамі[9][10]. Акрамя гэтых падраздзяленняў, на службе візантыйскага імператара знаходзіліся атрады замежных наёмнікаў, якія служылі галоўным чынам у асабістай імператарскай варце (сярэднягрэч.: ἑταιρεία, этэрыя[en]). Паступовы заняпад фемнай арміі і яе няздольнасць адпавядаць складаным баявым задачам прычыніліся да фарміравання наёмных падраздзяленняў з замежнікаў, пераважна з Заходняй Еўропы. Сфарміраваныя па гэтым прынцыпе тагмы, кожная з якіх ўключала воінаў пэўнай нацыянальнасці, неслі службу або ў Канстанцінопалі, або ў правінцыях[11]. Сталічная этэрыя дзяліліся на 3 (Вялікую, Сярэднюю і Трэцюю этэрыі) або 4 часткі[12]. Як думаюць, Вялікая этэрыя складалася з хрысціянскіх падданых імперыі, прадстаўнікі дружалюбных народаў залічваліся ў Сярэднюю, а іншыя траплялі ў Трэцюю. У канцы IX або пачатку X ст. Трэцяя этэрыя была скасавана і большасць наёмнікаў з таго часу служылі ў Вялікай[3].

Паводле аплаты падраздзяленні візантыйскай арміі таксама адрозніваліся. Фемнае войска атрымлівала асноўную частку сваёй платы з наданых зямельных надзелаў, у рэгулярнай арміі воіны атрымлівалі штогадовае жалаванне (ругу), рознае залежна ад пасады і падраздзялення. Аднак для паступлення на такую службу патрабавалася ўнесці уступную плату, у сярэднім адпаведную рузе за 3 гады. Пад гэтай жа назвай вядомы і аднаразовыя выплаты, якія здзяйсняліся з экстраардынарных нагод. У найважнейшай крыніцы X ст., трактаце «Пра цырымоніі» імператара Канстанціна Багранароднага (913—959), звесткі якога (разам з іншым трактатам таго ж аўтара, «Пра кіраванне імперыяй») часта з прычыны адсутнасці альтэрнатывы пашыраюць і на іншыя перыяды візантыйскай гісторыі, паведамляецца, што перад марской экспедыцыяй на Крыт ў 902 годзе 700 наёмнікам-русам было выплачана 7200 намісм[en] ругі, гэта значыць прыкладна 11 намісм на чалавека[13]. У Вялікай этэрыі выплата складала прыкладна 40 намісм ў пераліку на месяц. Невядома, ці трэба было плаціць уступны ўзнос для прыёму ў варажскую варту, магчыма пры Васілі II (976—1025) або адным з яго непасрэдных пераемнікаў гэтая неабходнасць была адменена. Для варагаў, які служылі за межамі сталіцы, аплата была значна меншай, 10-15 намісм на месяц[14]. Экстраардынарным спосабам аплаты варагам мог быць pólútasvarf[es] або pólotasvarf, названы Сноры Стурлусанам крыніцай велізарнага багацця Харальда Суровага. Сэнс гэтага паняцця не ясны. Па розных версіях гэта магло быць або права ці ажыццёўленая магчымасць рабавання палаца імператара, або права збору нейкага падатку[15].

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

З'яўленне варагаў у Візантыі[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню прысутнасць атрадаў вікінгаў (русаў) на тэрыторыі Візантыі адзначана ва ўладарства імператара Феафіла (829—842), калі яны з поўначы дасягнулі Чорнага мора і пагражалі Херсону, сталіцы аднайменнай фемы. Пасля гэтага пра варагаў пры двары візантыйскага імператара паведамляюць Бертынскія аналы, паводле іх да двара імператара Людовіка Набожнага ў Інгельгайме 18 мая 839 года прыбыла дэлегацыя ад візантыйскага двара, у складзе якой былі тыя, хто «свой народ называлі Рос» і чый кароль называецца каган[16] (лац.: rex illorum Chacanus vocabulo)[17]. Магчыма, гэта былі пасланнікі варажскага конунга, з якімі Феафіл вёў перамовы па запрашэнні атрада наёмнікаў. На думку А. А. Шахматава, іх мэтай было ўстанаўлення прыязных адносін з Візантыяй і шляху ў Швецыю праз Заходнюю Еўропу[18]. Некалькімі гадамі пазней, ва ўладаранне Міхаіла III (842—867) «таўраскіфы» (сярэднягрэч.: Ταύρικες Σκύφαι) былі на службе імператара і згадваюцца Генезіям як забойцы прыдворнага еўнуха Феактыста[en] у 855 годзе[19][20]. У 860 годзе русы здзейснілі паход на Канстанцінопаль, з чаго Міхаіл III мог зрабіць высновы пра ваенны патэнцыял варагаў, аднак невядома, ці з'явіліся тады варагі на імператарскай службе. У Tactica Leontis, якую прыпісваюць імператару Льву VI (886—912), нічога пра варагаў не паведамляецца[21]. Наступным разам Rhosi з'яўляюцца ў візантыйскіх крыніцах у згаданым вышэй аповедзе трактата «Аб цырымоніях» ў сувязі з экспедыцыяй на Крыт ў 902 годзе. Пад 907 годам «Аповесць мінулых гадоў» апавядае пра паход Алега і двух заключаных пасля гэтага дагаворах. Другі з іх, складзены ў 911 годзе, уключаў палажэнне пра магчымасці найму русаў на візантыйскую вайсковую службу: «Калі ж будзе набор у войска і гэтыя (русы) захочуць шанаваць вашага цара, і колькі б ні прыйшло іх у які час, і захочуць застацца ў вашага цара па сваёй волі, то хай так будзе»[22][23]. У сувязі з аповедам пра падарожжа княгіні Вольгі да двара імператара Канстанціна VII у 955 або 957 годзе аўтар «Аповесці мінулых гадоў» згадвае пра раней выказаную імператарам просьбу аб прысылцы воінаў-варагаў (русаў)[24], а ў «Аб цырымоніях» згадваюцца «ахрышчаныя росы» ў складзе палацавай варты[25].

Упершыню ўжыванне слова сярэднягрэч.: Βάραγγοι фіксуецца ў грэчаскіх крыніцах у 1034 годзе[26][27].

Наёмнікі з іншых народаў[правіць | правіць зыходнік]

Варагі не былі адным этнічным кампанентам візантыйскай арміі. Кажучы пра яе нацыянальны склад у бітве пры Манцыкерце, арабскія крыніцы называюць грэкаў, русаў, хазар, аланаў, агузаў, печанегаў, грузінаў, армянаў і франкаў (сярэднягрэч.: Φράγγοι). Армянскі гісторык XII ст. Матфей Эдэскі называе таксама «насельнікаў далёкіх астравоў», аднак напэўна ён меў на ўвазе скандынаваў[28]. Паводле афіцыйных дакументаў перыяду ўладарства імператара Міхаіла VII (1071—1078) армія ўключае ў сябе рускія, варажскія, калбяжскія, франкскія, балгарскія і сарацынскія атрады. Аналагічны пералік змешчаны ў хрысавуле ад 1079 года імператара Нікіфара Ватаніята (1078—1081). Пры Аляксеі I Камніне (1081—1118) у 1088 годзе пералік наступны: русы, варагі, калбягі, англічане (сярэднягрэч.: Ίγγλινοι), франкі, немцы (сярэднягрэч.: νεμίτζων), балгары, сарацыны, аланы, абазгі, «бяссмертныя» і іншыя рамеі і замежнікі[7]. Прырода гэтых дакументаў і спецыфіка візантыйскага юрыдычнай мовы не выключаюць, што ўжытыя ў пераліках найменні народаў не ўзаемавыключальныя. З названых народаў да варагаў традыцыйна адносяць англічан[29].

Першым на эміграцыю англасаксаў ў Візантыю пасля заваёвы Англіі нармандцамі ў 1066 годзе звярнуў увагу французскі візантыст XVII ст. Дзюканж, які разгледзеў асноўныя крыніцы на гэтую тэму — хроніку Ардэрыка Віталія (сярэдзіна XII ст.), аповед Анны Камніны і іншыя. На думку Дзюканжа, большую частку эмігрантаў з Англіі ў Візантыю складалі даны, а пачалі яны прыбываць у Візантыю пасля смерці Кнуда Вялікага ў 1035 годзе[30]. Дацкая тэорыя цяпер лічыцца непацверджанай, а асноўныя назіранні Дзюканжа былі пераадкрыты ў 1871 годзе англійскім гісторыкам Э. Фрыманам. На думку Фрымана, міграцыя пачалася ўжо пасля бітвы пры Гасцінгсе, але масавы характар набыла толькі ва ўладарства імператара Аляксея I Камніна (1081—1118)[31]. У 1874—1875 гадах гэтае пытанне больш дэталёва даследаваў В. Р. Васільеўскі, які звярнуў увагу, што на візантыйскай службе «варага-англійская дружына» атрымала магчымасць ваяваць супраць нарманаў, з якімі імперыя вяла на пачатку ўладарання Аляксея I вайну на Балканах[32]. Дакладныя часовыя межы з'яўлення англійскіх наёмнікаў у Візантыі не цалкам ясныя, бо паводле Ардэрыка англічане адплылі ў Візантыю і былі прынятыя Аляксеем I ўжо ў 1060-я гады, што з'яўляецца відавочным анахранізмам[33].

Магчыма датычнымі англічан лічацца чатыры згадкі «з варагаў Фулы»[34] (сярэднягрэч.: οί έκ τής Θούλης Βάραγγοι) у хроніцы Анны Камніны. Аднак яна, паведамляючы пра падзеі пачатку 1080-х гадоў, кажа пра іх, як пра ўжо даўно служачых імперыі. З гэтага В. Р. Васільеўскі робіць выснову, што яна блытаецца ў этнічнай прыналежнасці варвараў, і гаворка ў яе ідзе пра скандынаваў[35]. Аднак, на думку А. А. Васільева, гэта супярэчнасць можа быць вытлумачана тым, што свае ўспаміны Анна Камніна пісала пасля 1148 года, калі перавага англічан сярод варагаў даўно стала фактам[36]. Меркаванне пра тое, што англа-варагі ігралі значную ролю з канца XI ст. аспрэчвае нямецкі візантыст Ф. Дзёльгер[de][37]. Дадатковую аргументацыю на карысць значнага прытоку англічан ўжо ў канцы 1070-х гадоў прыводзіць Дж. Шэпард[en][38].

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Выява варажскай сякеры на адзінай вядомай пячатцы вялікага перакладчыка варагаў[39].

Начальнік варажскай варты называўся аколуфам (сярэднягрэч.: ἀκόλουθος) або аколітам (лац.: acolythus)[40]. Вызначэнне гэтай пасады прыводзіцца ў трактаце сярэдзіны XIV ст. «De Officiis» Псеўда-Кадзіна: «аколуф адказны за варангаў: на чале іх ён суправаджае імператара; таму яго і называюць аколуфам, то-бок суправаджальнікам»[41]. Гэта званне згадваецца яшчэ трактам Канстанціна Багранароднага «Аб цырымоніях», і тады гэта быў начальнік атрада замежных наймітаў. Гэта была дастаткова важная пасада. Хоць аколуф падпарадкоўваўся друнгарыю віглы[заўв. 1], ён быў у значнай ступені незалежны ад яго[43]. Пры Палеалогах аколуф займаў 51-ю пазіцыю ў прыдворнай іерархіі. Належнае паводле рангу адзенне аколуфа таксама апісана ў Кадзіна: цюрбан з залатым шыццём, шаўковы кабадыён[en] і скаранік з маленькім чырвоным кутасікам. У абавязкі аколуфа ўваходзіла ў пэўных выпадках выкананне важных ваенных задач у ролі военачальніка, а таксама ўдзел у прыдворных цырымоніях і нават дыпламатычныя місіі. Памочнікамі аколуфа было некалькі прымікірыяў[en][44]. Прымікірыю падпарадкоўваліся тэрытарыяльныя падраздзяленні варагаў і, наколькі вядома, гэтую пасаду маглі займаць грэкі. Па назве вядома таксама пасада «вялікага перакладчыка варагаў» (сярэднягрэч.: μέγας διερμηνεύτος)[45].

У адрозненне ад аховы імператара з ліку грэкаў, якія складалі тагму экскувітараў, не ўсе варагі размяшчаліся пры двары. З усяго варажскага корпусу адбіралася толькі малая частка, якая размяшчалася ў палацы і несла асабістую варту, служачы целаахоўнікамі або ганаровай вартай. Гэта былі адборныя або палацавыя варагі (сярэднягрэч.: οί έν τώ παλατίω Βάραγγοι), якія мелі сякеры на правым плячы, стаялі каля імператарскага стальца і ішлі за імператарам на выхадах. Апроч іх былі яшчэ «вонкавыя варагі» (сярэднягрэч.: οί έκτός Βάραγγοι), якія неслі страявую службу і жылі ў фемах[46].

Баявы шлях[правіць | правіць зыходнік]

Да смерці Рамана III у 1034 годзе[правіць | правіць зыходнік]

У 949 годзе караблі русаў («аусіі», лац.: ousiai, сярэднягрэч.: ούσία[заўв. 2]) бралі ўдзел у ахове марскога ўзбярэжжа каля Дырахія і ў Далмацыі. У тым жа 949 годзе, 629[заўв. 3] русаў (сярэднягрэч.: Ρώς) пасланы ў складзе экспедыцыі на Крыт[49]. Паводле арабскіх крыніц, у візантыйскай арміі, якая пацярпела 30.10.954 года паражэнне пад Хадасам[en] ад Сейф-ад-Даулы[en] былі прадстаўнікі народа русь[50]. На думку французскага гісторыка А. Рэмбо, яны бралі ўдзел і ў папярэднім паходзе ў Сірыі ў 947 годзе. Хоць пацверджанняў гэтаму няма, некаторыя гісторыкі думаюць, што русь брала ўдзел у кампаніях Нікіфара Фокі (963—969) на Кіпры, Сірыі і Сіцыліі у канцы 950-х — пачатку 960-х гадоў. Частае ўпамінанне русаў у працах візантыйскіх гісторыкаў дало падставу біёграфу Нікіфара Фокі, французу Л.-Г. Шлюмбержэ, думаць, што ўжо тады было асобнае варажскае падраздзяленне варты, аднак гэта малаверагодна[51]. У 967 годзе па даручэнні Нікіфара князь Святаслаў Ігаравіч здзейсніў заваяванне Балгарыі[en]. Яшчэ пра адзін ваенны эпізод уладарання Нікіфара Фокі вядома са словаў Ліўтпранда Крэмонскага, які паведаміў пра адпраўку ў Італію флоту з хеландый, сярод якіх было дзве рускія і дзве гальскія[52]. Напэўна, меліся на ўвазе караблі варагаў і нарманаў. Думка Шлюмбержэ пра тое, што забойства Нікіфара ў снежні 969 года было здзейснена пры ўдзеле варагаў таксама нічым не пацверджана. Ва ўладарства Іаана Цымісхія (969—976) не вядома згадак варагаў на візантыйскай службе, калі не лічыць руска-візантыйскай вайны 970—972 гадоў, якая стала працягам балгарскага паходу Святаслава[53]. Пад 980 годам у «Аповесці мінулых гадоў» ёсць апавяданне пра тое, як князь Уладзімір Святаславіч адправіў з Кіева ў Візантыю варагаў, якія вымагалі выкуп з гараджан[54]. Неўзабаве імператар Васіль II (976—1025) стварыў корпус варажскай варты, таму Д. С. Ліхачоў прымае датаванне, названае летапісам і звязвае гэтыя дзве падзеі, аднак на думку А. А. Шахматава меў месца перанос падзей перыяду пачатку вялікага княжання Яраслава Уладзіміравіча, калі ў 1017 годзе варагі бясчынствавалі ў Кіеве[55].

Тэрытарыяльныя змены ў Візантыйскай імперыі ў канцы IX — 1-й палове XI ст.

Найважнейшай вяхой у гісторыі варажскай варты лічыцца прыбыццё да Васіля II атрада з 6000 «таўраскіфаў» на дапамогу ў падаўленні бунту Варды Фокі, які адбываўся ў 987—989 гадах. Паводле гісторыка 2-й паловы XI ст. Міхаіла Псела, «цар Васіль ганіў няўдзячных рамеяў, і як незадоўга перад тым з'явіўся да яго атрад адборных таўраскіфскіх воінаў, затрымаў іх у сябе, дадаў да іх іншых чужаземцаў і паслаў супраць варожага войска»[56]. Акадэмік В. Р. Васільеўскі ў сваёй працы 1874—1875 гадоў «Варага-руская і варага-англійская дружына ў Канстанцінопалі XI і XII стагоддзяў» тлумачыць гэтыя даволі нявызначаныя выразы Псела як указанне на тое, што гаворка ідзе пра тых варагаў, якія былі адпраўленыя з Кіева ў 980 годзе, а ў 989 годзе яны былі арганізаваны ў асобны атрад[57]. Незалежнае ад Псела апавяданне пра гэтыя падзеі змешчана у хроніках гісторыкаў XII ст. Георгія Кедрына і Іаана Зонары, якія адзначалі прычынную сувязь паміж з'яўленнем варажскага атрада, шлюбам князя Уладзіміра з сястрой Васіля II Ганнай і наступным хрышчэннем Русі у 988 годзе[58]. Армянскі гісторык Сцепанас Таранецы пад 1000 годам паведамляе пра сустрэчу імператара Васіля II і абхазскага цара Баграта, калі адзін з суправаджалых імператара «рузаў» пачаў спрэчку з-за сена з іверыйцамі. У выніку «руз» быў забіты, «тады ўвесь народ Рузаў, які быў там, падняўся на бой: іх было 6000 чалавек пешых, узброеных дзідамі і шчытамі, якіх прасіў цар Васіль у цара Рузаў у той час, калі ён выдаў сястру сваю замуж за апошняга. — У гэты ж самы час Рузы паверылі ў Хрыста. Усе князі і васалы Тайк'скія выступілі супраць іх і былі пераможаны»[59]. В. Р. Васільеўскі звязвае гэта сутыкненне варагаў (русаў) з грузінамі з тым, што Варда Фока, як вядома ад Псела і Таранецы, абапіраўся, апроч грэкаў, у асноўным на грузінаў. Такім чынам, у 989 годзе грузіны Варды Фокі пацярпелі паражэнне ад варажскага атрада[60]. Адначасова з праблемай храналогіі названых падзей, ёсць дыскусійнае пытанне пра нацыянальны склад дасланага Уладзімірам атрада. Прыхільнікі і праціўнікі нарманскай тэорыі лічаць воінаў з яго або скандынавамі, або славянамі. Паняційную блытаніну пагаршаюць італьянскія аўтары, якія адрозніваюць варагаў на імператарскай службе і русаў, распавядаючы пра дасланую Васілём II дапамогу катепану Італіі[61].

Ва ўладарства Васіля II простых сведчанняў пра ўдзел варажскай варты ў баявых дзеяннях не вядома, але, на думку ісландскага даследчыка С. Блёндаля[en], няма сумненняў, што менавіта дзякуючы ёй імператар мог захоўваць спакой ўнутры імперыі і паспяхова супрацьстаяць знешнім пагрозам. На думку Ю. Кулакоўскага, звесткі ананімнага ваеннага трактата «De re militaris», які прыпісваюць палкаводцу Васіля II Нікіфару Урану[en], можна разумець як указанне, што ў кампаніях гэтага імператара супраць балгараў брала ўдзел падраздзяленне русаў[62]. Несумнеўным, на думку Блёндаля, з'яўляецца ўдзел варагаў у сірыйскай кампаніі Васіля II у 999 годзе, калі, па словах арабскага храніста Ях'і Антыёхійскага русы падпалілі царкву ў Эмесе разам з жыхарамі, якія схаваліся там[63]. Годам пазней адбыўся апісаны вышэй інцыдэнт з грузінамі[64]. У 1016 годзе ў Балгарыі пры раздзеле багатай здабычы русам была выдзелена трэцяя яе частка. У 1019 годзе пры Канах[en] нарманы былі разбітыя рускімі наёмнікамі[65].

У хроніцы Георгія Кедрына апісваецца эпізод, які адбыўся незадоўга да смерці Васіля II, калі да яго двара з'явіўся нейкі Хрысахір, сваяк памерлага да гэтага часу князя Уладзіміра Святаславіча, разам з атрадам у 800 чалавек і выказаў жаданне паступіць на наёмную службу. На патрабаванне імператара папярэдне раззброіцца Хрысахір адмовіўся і перайшоў цераз Прапантыду. Там ён высадзіўся ў Абідосе, лёгка перамог мясцовага страціга, але ўрэшце яго атрад быў разбіты[66][67].

Непасрэдныя пераемнікі Васіля II, яго брат Канстанцін VIII (1025—1028) і зяць Раман III (1028—1034) не мелі ваенных здольнасцяў і пры іх пра варажскую варту да прыбыцця ў Візантыю Харальда Суровага нічога не вядома. Магчыма, менавіта варагаў меў на ўвазе Кедрын у апавяданні як дзякуючы толькі адвазе варты імператар выратаваўся пасля паразы пры Азазе[en]. У 1032 годзе варагі, магчыма, былі ў войску Георгія Маніяка пры ўзяцці Эдэсы[68][69].

Харальд Суровы ў Візантыі, 1034—1043 гады[правіць | правіць зыходнік]

Паводле цяперашніх уяўленняў, захаваныя рэдакцыі сагі пра знаходжанне Харальда Суровага у Візантыі ўзыходзяць да апавяданняў[no] Хальдара Снорасана[es], які служыў пэўны час разам з Харальдам[70]. У «Кругу Зямным», напісаным нашчадкам Хальдара Сноры Стурлусанам каля 1230 года, Харальду прысвечана асобная сага[71]. Паслядоўнасць падзей жыцця Харальда пасля паразы пры Сцікластадзіры у 1030 годзе вядома даволі добра. Пасля бітвы, у якой ён удзельнічаў 15-гадовым, ён пэўны час хаваўся, лячыўся, затым перабраўся ў Швецыю, а вясной наступнага года адправіўся «на ўсход у Гардарыкі да канунга Ярыцлейва». Там, паводле Сноры Стурлусана, ён стаў «хеўдынгам над людзьмі канунга, якія ахоўвалі краіну», што, на думку С. Блёндаля з'яўляецца відавочным перабольшаннем[72]. Апавяданне з «Гнілой скуры» пра тое, што Харальд «прыплыў на ваенных караблях у Міклагард з вялікім войскам» звычайна датуюць 1034 або 1035 гадамі. Пры якім імператары гэта адбылося візантыйскі і скандынаўскія крыніцы разыходзяцца — паводле Сноры Стурлусана гэта было ў праўленне «Зоэ Магутнай» і «Микьяля Каталакта», гэта значыць імператрыцы Зоі і яе саправіцеля Міхаіла Калафата (1041—1042)[73], аднак сучаснік і сведка падзей сцвярджае[заўв. 4], што «Аральт» (сярэднягрэч.: Άράλτης) пажадаў укленчыць і даведацца візантыйскіх парадкаў перад васілеўсам Міхаілам Пафлаганянінам (1034—1041), другім мужам Зоі[75]. Памер «вялікага войска» Харальда паказваецца толькі ў Кекаўмена і, па яго думку, яго складалі «пяцьсот адважных воінаў»[76]. Становішча, якое заняў Харальд пры візантыйскім двары, не зусім зразумела. Паводле Кекаўмена, неўзабаве па прыбыцці Харальд адправіўся з войскам на Сіцылію. Абапіраючыся на звесткі скандынаўскіх саг шэраг гісторыкаў, напрыклад А. Стэндэр-Пэтэрсан[pl] прыйшлі да высновы, што малады прынц быў пастаўлены на чале ўсяго варажскага войска. Г. Р. Літаўрын лічыць гэта малаверагодным[77]. На думку В. Р. Васільеўскага «Гаральд са сваімі скандынаўскімі таварышамі … складалі асобны атрад у іншаземным грэчаскім корпусе»[78]. Пры гэтым апавяданне Кекаўмена змешчана ў раздзел пра тое, што імператару не варта давяраць замежным наймітам высокіх пасад, і выпадак Харальда, які атрымаў пасля поспеху на Сіцыліі невысокі чын манглавіта[en][заўв. 5][80], і ў канцы сваёй службы удастоены звання спафаракандыдата[en], таксама не вельмі значнага[81].

Жанчына забівае варага, ілюстрацыя з мадрыдскага рукапісу хронікі Іаана Скіліцы

На думку С. Блёндаля, які абапіраецца на вершы Болверка Арнарсона[es] са зборніка «Гнілая скура», на першым этапе свой службы атрад Харальда удзельнічаў у барацьбе з пірацтвам, якое ўзмацнілася пасля смерці Васіля II. Магчыма, гэта адбывалася ў складзе дапаможнага флоту, пасланага Міхаілам IV да берагоў Сіцыліі. Вершы Сноры Стурлусана і ўласныя вершы Харальда паведамляюць, што Харальд хадзіў у ваенны паход у «Афрыку», аднак у гэтым кантэксце слова стар.-сканд.: Serkir варта разумець як абазначэнне арабаў або арабамоўных народаў[82]. Да 1034 года тычыцца апавяданне Георгія Кедрына пра знаходжанне варагаў на зімовых кватэрах у Фракісійскай феме, характэрны тым, што ў ім паказваецца строгасць дысцыпліны, устаноўленай у скандынаўскіх наёмнікаў. Паводле Кедрына, нейкі вараг спрабаваў згвалціць мясцовую жыхарку, аднак быў забіты ёю сваім жа мячом. Калі варагі даведаліся пра гэта то аддалі жанчыне ўсю маёмасць нябожчыка, а яго цела выкінулі без пахавання, як было прынята для самагубцаў[83]. Прыкладна ў гэты час Візантыя вяла вайну з печанегамі і адно з выказванняў германскага храніста 2-й паловы XI ст. Адама Брэменскага гісторыкі разглядаюць як указанне на магчымы ўдзел у гэтых падзеях Харальда[84]. Таксама верагодны ўдзел варагаў у войнах, якія ішлі ў Малой Азіі — узяцце Эдэсы Георгіем Маніякам і зняцце з яе аблогі Канстанцінам Каталакам у 1036 годзе і падаўленне бунту Адама Севастыйскага, сына апошняга цара Васпуракана Сенекерыма Арцруні у 1034 годзе[85][86]. Магчыма, апавяданне саг пра заваёвы Харальда ў «Ёрсалаланде», то-бок «зямлі Іерусаліма», сведчаць, што яго дружына ахоўвала хрысціянскіх паломнікаў ў гэты горад, што стала магчыма на пачатку валадарства халіфа аль-Мустансіра (1036—1094)[87].

Самы вядомы паход атрада Харальда — экспедыцыя на Сіцылію пад камандаваннем Георгія Маніяка («Гіргір», стар.-сканд.: Gygrgir з саг) у 1038—1041 гадах супраць нарманаў, звесткі пра які захаваліся ў шматлікіх крыніцах, у тым ліку ў мастацкіх пераказах сагамі[87]. У гэтай кампаніі варагі бралі ўдзел у марскіх і сухапутных бітвах[88]. У некалькіх бітвах перамога была дасягнута дзякуючы адвазе скандынаваў і з мінімальнымі стратамі з іх боку, у іншых — пры Алівента[en] і пры Мантэмаджоры[en] іх страты былі значныя. Значная ўвага ў сагах даецца асабістаму канфлікту паміж Маніякам і Харальдам, выкліканаму не ў апошнюю чаргу рэзкім характарам візантыйскага палкаводца[89]. Апошнімі ваеннымі дзеяннямі Харальда на візантыйскай службе быў удзел у падаўленні паўстання[en] Пятра Дэляна у Балгарыі, для чаго варагі былі адазваны з Сіцыліі ў 1040 годзе[90].

Падзеі, якія папярэднічалі ад'езду Вярнуўся з Візантыі, не цалкам ясныя. Верагодна, ён і яго атрад прынялі ўдзел у звяржэнні і асляпленні імператара Міхаіла Калафата (1041—1042), што можа тлумачыцца у т.л. і вызваленнем новым імператарам з турмы Маніяка, зняволенага з-за канфлікту з членам уладарнай дынастыі. Гісторыя здабыцця Харальдам неверагоднага багацця, яго заключэнне ў турму і ўцёк адтуль, верагодна, не звязаны з гісторыяй варажскага корпуса[91]. Па думку С. Блёндаля канечны разгром балгарскага паўстання паблізу Острава[en] адбыўся ўжо без Харальда, хоць варагі прынялі ў ім удзел[92].

Да пачатку ўладарства Аляксея I Камніна, 1043—1081 гады[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўладарства трэцяга мужа імператрыцы Зоі Канстанціна IX Манамаха (1042—1055) працягвалася аслабленне ваеннай моцы Візантыйскай імперыі. Падчас паходу Яраслава Уладзіміравіча да Канстанцінопаля варажскія атрады былі на які выпадак былі адасланы са сталіцы ў аддаленыя правінцыі[92]. У грузінскай хроніцы зафіксаваны ўдзел у 1045 годзе 3000 візантыйскіх варагаў у міжусобным канфлікце Грузіі паміж саюзнікам Візантыі князем Ліпарытам[en] і царом Багратам IV. Пераклад хронікі, зроблены М. І. Брасэ, паводле якога варагі дапамагалі Баграту, у гэтым месцы лічыцца памылковым. У тым жа годзе пры дапамозе 700 ці 800 варагаў Ліпарыт канечне перамог Баграта ў Сасірэцкай даліне[93][94]. У 1050 годзе візантыйскае войска пад камандаваннем вялікага этэрыярха Канстанціна Арыяніта пацярпела паразу ад печанегаў пад Адрыянопалем, аднак падзенне сталіцы Македоніі было прадухілена своечасовым прыбыццём на дапамогу схаларый пад камандаваннем Нікіты Главы. Для далейшай вайны з печанегамі была сфарміравана новая армія пад агульным камандаваннем этнарха Нікіфара Врыенія[en], уключаючы нанятых у Паўднёвай Італіі нарманаў і варагаў на чале з аколуфам Махаілам. Пасля некалькіх перамог і паражэнняў вайна з гэтымі качэўнікамі была завершана 30-ці гадовым мірам[95]. У 1050-я гады, паміж кампаніямі супраць печанегаў і пасля, варагі даволі паспяхова ваявалі ў Малой Азіі супраць сяльджукаў Тагрул-бека. Нешматлікія візантыйскія поспехі ў Італіі ў 1046 і 1048 гадах звязаныя з варагамі[96].

Па смерці Канстанціна IX у студзені 1055 года варагі згадваюцца ў сувязі з палацавымі падзеямі — няўдалай змовай Феадосія і барацьбой паміж Міхаілам VI Стратыётыкам (1056—1057) і Ісакам Камнінам (1057—1059), прычым у апошнім выпадку варагі ваявалі на баку абодвух прэтэндэнтаў на ўладу[97]. У пасольстве Стратыётыка да Ісака Камніна удзельнічаў гісторык Міхаіл Псел, дзякуючы якому захавалася апісанне выгляду варагаў з асабістай аховы Камніна, якіх ён пераважнае называе «таўраскіфамі»[98]:

" ...А далей ужо размяшчаліся саюзныя сілы, якія прыбылі да мяцежнікаў з іншых зямель, італійцы і таўраскіфы, сам выгляд і вобраз якіх выклікалі жах. Вочы тых і другіх ярка зіхацелі. Калі першыя падфарбоўваюць вочы і выскубаюць вейкі, то другія захоўваюць іх натуральны колер. Калі першыя імпэтныя, хуткія і нястрымныя, то другія раз'юшаныя і лютыя. Першы націск італійцаў неадольны, але яны хутка перапаўняюцца гневам; таўраскіфы ж не такія гарачыя, але не шкадуюць сваёй крыві і не звяртаюць ніякай увагі на раны. Яны запаўнялі круг шчыта і былі ўзброеныя доўгімі дзідамі і двухбаковавострымі сякерамі; сякеры яны паклалі на плечы, а дрэўкі коп'яў выставілі ў абодва бакі і як бы ўтварылі навес паміж радамі. "

У гэтым урыўку пад «італійцамі» разумеюцца нарманскія найміты з Сіцыліі; сэнс выказвання «запаўнялі круг шчыта», паводле Я. М. Любарскага, не вядомы[99], С. Г. Кашляк выказаў здагадку, што пад ім разумеўся строй «сцяна шчытоў»[100].

У непрацяглае ўладарства Ісака I варагі згадваюцца толькі адзін раз, калі ў 1058 годзе імператар паслаў атрад наймітаў арыштаваць патрыярха Міхаіла Керуларыя. Як паведамляе Іаан Занара, салдаты з ганьбаю сцягнулі патрыярха са стальца, пасадзілі на мула і адправілі ў порт[101]. Напэўна, падобнае немагчыма было даверыць грэчаскім салдатам. Аднак напэўна, без удзелу варагаў не абышліся паходы супраць печанегаў і венграў летам 1059 года[102]. Пры Канстанціне X Дуку (1059—1067) варагі актыўна ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Італіі — у 1066 годзе яны былі пасланы на абарону Бары і тады ж перамаглі Роберта Гвіскара ў марской бітве паблізу Брындзізі. Аднак, у красавіку 1071 года апошнія італьянскія ўладанні імперыі былі страчаны. У памяць пра варагаў частка гавані Бары называецца італ.: Mare dei Guaranghi[103].

Па смерці Канстанціна X у 1067 годзе сталец заняў Раман IV Дыяген (1068—1071) па праве новага мужа ўдавы нябожчыка імператара, Еўдакіі. Новы імператар, папулярны сярод грэчаскай часткі войскі, выклікаў незадаволенасць варагаў, абураных адхіленнем ад улады сыноў Канстанціна X. Тым не менш, варагі згадваюцца сярод войскаў, адпраўленых у 1068 годзе ў Малую Азію супраць сельджукаў. У катастрафічнай паразе пры Манцыкерце ў 1071 годзе разам з імператарам загінула ўся яго ахова, пасля чаго атрад «правінцыйных варагаў» перастаў існаваць[104]. Ва ўладарства сына Канстанціна X Міхаіла VII (1071—1078) варагі згадваюцца ў сувязі з падаўленнем мяцяжу Нікіфара Врыенія Старэйшага. Апавядаючы пра гэтыя падзеі, гісторык Міхаіл Аталіят яўна называе варагаў, якія ваявалі ў гэтым выпадку на моры і на сушы, варагаў, «рускімі», што, на думку В. Р. Васільеўскаша пэўна паказвае на тоеснасць гэтых паняццяў[105][106]. Наступнаму паўстанню, прадпрынятаму Нікіфарам Ватаніятам (1078—1081), Міхаіл VII вырашыў не супраціўляцца, адмовіўшыся ад парады свайго палкаводца Аляксея Камніна паслаць варагаў на задушэнне беспарадкаў. У сваю чаргу, супраць Ватаніята працягваў барацьбу Врыеній. У рашучай бітве пры Калаварыі Камнін разбіў войска ўзурпатара, якое ўключала 5000 нарманаў і значную колькасць наймітаў, якія далучыліся да паўстання з-за нявыплаты платы пры Міхаіле VII[107]. Нікіфар Врыеній у выніку быў аслеплены, а яго брат Іаан неўзабаве быў забіты ў Канстанцінопалі. Як паведамляе Кедрын, ён быў засечаны сякерай варагам, якому раней загадаў адрэзаць нос. Напэўна, пасля гэтага ў імператара не было выбару, толькі як пакараць забойцу смерцю, аднак гэтая гісторыя выклікала незадавальненне астатніх варагаў. Частка з іх напала на палац, аднак гэтым разам Нікіфару Ватаніяту ўдалося адбіцца пры дапамозе верных грэкаў. Інцыдэнт быў расследаваны і пакараны былі толькі непасрэдныя вінаватыя. Калі ў сакавіку 1081 года Аляксей Камнін пачаў мяцеж, варагі і куманы захавалі вернасць Ватаніяту. Аднак, імператар даведаўся пра паўстанне на флоце і палічыў за лепшае не супраціўляцца і саступіць уладу без кровапраліцця[108].

Да падзення Канстанцінопаля ў 1204 годзе[правіць | правіць зыходнік]

З заняццем стальца Аляксеем I Камнінам (1081—1118) аднавіліся войны з нарманамі[en]. Фармальнай падставай стала жаданне Роберта Гвіскара адпомсціць за Міхаіла VII, чый сын быў жанаты з дачкой Гвіскара. У галоўнай бітве вайны 1081—1085 гадоў пры Дырахіі, якая адбылася 18 кастрычніка 1081 года, прынялі ўдзел варагі пад камандаваннем Намбіта[заўв. 6]. Падрабязнасці гэтай бітвы апісала дачка імператара, Анна Камніна. Па думку Е. А. Серэна, пастраенне варагаў у гэтай бітве было класічным ск'яльдбаргам[en][110]. У ходзе бітвы, якая завяршылася паразай візантыйцаў, воіны Намбіта адарваліся ад асноўнай часткі войскі і трапілі ў засаду. Паспрабаваўшы схавацца ў царкве, яны былі ў ёй спалены[111]. Пасля паразы Аляксей пакінуў 500 варагаў у замку Касторыя, які нарманы змаглі ўзяць толькі пасля працяглай аблогі[112]. Пазней Намбіт згадваецца сярод удзельнікаў адной з бітваў з печанегамі і, хаця варагі відавочна не названы Аннай Камнінай пры аповедзе пра галоўную бітву печанежскай вайны канца 1080-х гадоў, на думку С. Блёндаля няма падстаў сумнявацца, што яны там былі. Гэта ж тычыцца і войнаў супраць сербаў і туркаў, якія вёў Аляксей Камнін[113]. Удзел варагаў у баявых дзеяннях у Малой Азіі сумесна з крыжакамі пасля 1097 года таксама меркаваны[114].

Падзеі Першага крыжовага паходу прывялі да павелічэння колькасці варагаў на візантыйскай службе. Да традыцыйных каналаў прыцягнення гэтай катэгорыі наймітаў (індывідуальны наём, наём па міжнародным пагадненні, праз эмісара) дадалося прыцягненне пілігрымаў-крыжаносцаў. Найчасцей па гэтай прычыне прыбывалі ў Візантыю воіны з Нарвегіі і Даніі, якія спалучалі вайсковую службу з паломніцтвам да святых месцаў[115]. З аповеду Саксона Граматыка падрабязна вядома пра знаходжанне пры двары Аляксея I караля Даніі Эрыка I, які прыбыў з жонкай і вялікай світай у візантыйскую сталіцу з паломніцкімі мэтамі. Па здагадцы С. Блёндаля, частка людзей са світы Эрыка была нанятая імператарам Аляксеем, за што Эрык атрымаў у «дар» палову леста золата (стар.-сканд.: gulli rauðu halfa lest) — суму, эквівалентную 40 талантам. Гэтыя варагі былі адпраўленыя служыць у гарнізон кіпрскай крэпасці Пафас[116]. Па ацэнцы таго ж даследчыка, у выніку візіту двух скандынаўскіх манархаў на візантыйскую службу паступіла ад 4 да 5 тысяч воінаў[117]. Ва ўладарства Аляксея I сярод варагаў пачынаюць пераважаць англічане. Акрамя ўдзелу ў баявых дзеяннях з нарманамі ў пачатку 1080-х гадоў, крыніцы адзначаюць іх службу па ахове імператарскага палаца[118]. На думку Дж. Шэпарда флот англійскіх наймітаў адыграў важную ролю ў разгроме печанегаў у 1091 годзе. Камандзірам гэтага флоту сага аб Ятвардзе[en] (пэўнасць якой спрэчная[119]) называе «Сігурда, эрла Гластэра», якога гіпатэтычна атаясняюць з вядомым па Кнізе Суднага дня Сівардам Барнам[en][120].

Па смерці Аляксея I ў 1118 годзе варагі адыгралі важную ролю ў перадачы ўлады сыну нябожчыка імператара, Іаану II (1118—1143), чыё права на ўладу аспрэчвалі маці і старэйшая сястра[121]. На працягу свайго доўгага ўладарання Іаан II вёў шматлікія, пераважна паспяховыя войны. Адзіным эпізодам, удзел у якім варагаў дакладна вядома, была бітва пры Берое ў 1122 годзе[заўв. 7], у выніку якой печанегі былі канечна разгромленыя і перасталі пагражаць імперыі[123]. У астатніх бітвах гэтага ўладарства варагі не згадваюцца. Бедныя сведчанні крыніц дазваляюць вызначыць, што ў гэты час варагі былі экіпіраваны доўгімі шчытамі і сякірамі[124]. Пасля смерці пры падазроных абставінах Іаана II імператарам стаў яго сын Мануіл I Камнін (1143—1180). Панегірык патрыярха Міхаіла II[en] згадвае пра падтрымку, аказаную новаму імператару людзьмі, «якія носяць аднабаковыя сякеры і прыйшлі са сваіх дамоў на Паўночным полюсе»[125]. Ва ўладарства Мануіла I варагі згадваюцца ў сувязі з апісанай Нікітам Ханіятам драматычнай аблогай Керкіры, якая адбылася ў ходзе кампаніі супраць сіцылійцаў 1147—1149 гадоў[126][127]. У гэтыя ж гады дасягнула Канстанцінопаля армія Другога крыжовага паходу, у складзе якой былі і нарвежцы. Сага пра аркнейцаў, апавядаючы пра наведванне візантыйскай сталіцы ярлам Рогнвальдам, прыводзіць звесткі пра воінаў варажскай варты, у прыватнасці пра Эйндрыдзі Юнага, які займаў у ёй адну з кіруючых пасад. Па ацэнцы С. Блёндаля прыток нарвежцаў у варту разам з пілігрымамі склаў ад 800 да 1000 чалавек[128]. Варагі згадваюцца ў розных войнах Мануіла I 1170-х гадоў, у тым ліку ў бітве пры Мірыёкефале, якая скончылася паразай візантыйцаў[129].

Па смерці Мануіла I імператарам стаў яго малалетні сын Аляксей II (1180—1183), рэгентамі пры якім былі прызначаны яго маці Марыя Антыяхійская і стрыечны брат протасеваст Аляксей Камнін[de]. Заручыўшыся падтрымкай варагаў сваяк імператара Андронік Камнін спачатку стаў суімператарам, а затым адзіным уладаром[130]. Аж да падзення Канстанцінопаля пра варагаў у крыніцах сустракаюцца толькі разрозненыя згадкі. У ходзе штурму горада варагі абаранялі Галацкую вежу у ліпені 1203 года, удзельнічалі ў шэрагу пераваротаў 1204 года. Пасля канечнага падзення горада ў красавіку 1204 года яны здаліся на міласць пераможцаў, пасля чаго варажская варта перастала існаваць[131].

Да падзення Візантыі ў 1453 годзе[правіць | правіць зыходнік]

Пэўных сведчанняў пра існаванне варажскай варты пры двары лацінскіх імператараў няма, аднак некаторыя звесткі крыніц можна разумець як указанне на прысутнасць у сталіцы ісландцаў, аднак не вядома, ці былі яны як-небудзь аб'яднаныя паміж сабой[132]. Аднак нікейскія імператары, якія імкнуліся наследаваць традыцыйны візантыйскі цырыманіял, арганізавалі сваю гвардыю на ўзор ранейшай. Пры імператарах Феадоры I (1204—1221) і Іаане III яна складалася з пяці падраздзяленняў, адно з якіх, кельцкія пелекафоры (сярэднягрэч.: πελεκυφόρος, «сякіраносцы»[заўв. 8]), складалася з варагаў. У гэты перыяд пад варагамі разумелі ў асноўным англічан або шатландцаў[134].

У 1-й палове XIII ст. простых згадак пра ўдзел варагаў у ваенных кампаніях няма, аднак з заняццем стальца Міхаіла VIII (1259—1282), пры якім Візантыя зазнала свой апошні росквіт, такіх згадак даволі шмат. Пасля смерці Міхаіла VIII варагі згадваюцца выключна ў цырыманіяльным кантэксце[135]. У сувязі з падзеннем Канстанцінопаля ў 1453 годзе пра варагаў нічога не паведамляецца[136].

Удзел у прыдворным і грамадскім жыцці[правіць | правіць зыходнік]

Да ўладарства Аляксея I Камніна (1081—1118) з традыцыйна існавалых атрадаў імператарскіх целаахоўнікаў засталіся толькі экскувітары і «бяссмертныя», да якіх у першай палове гэтага ўладарства дадаліся вестыярыты[en] і варагі. Пасля смерці Аляксея ў крыніцах згадваюцца толькі варагі і новае падраздзяленне вардарыётаў[en][137]. Прааналізаваўшы прычыны такой частай змены структуры палацавай варты нямецкі візантыст А. Хольвег[de] прапанаваў тры магчымыя тлумачэнні: нелаяльнасць тых ці іншых падраздзяленняў новаму валадару, цяжкасць камплектавання этнічных атрадаў і жаданне імператара сфарміраваць зусім новае падраздзяленне. Пасля 1204 года да гэтых прычын магла дадацца таксама фінансавая, улічваючы брак рэсурсы імперыі[138]. Хоць пра палацавую варту вядома больш, чым пра часткі размешчаныя ў Канстанцінопалі, ні пра якую з іх няма звестак пра колькасць асабовага складу. Пра тое, што варта была не дужа шматлікая можна думаць па вядомым выпадку ў маі 1328 года, калі імператар Андронік II (1282—1328) начаваў у Влахернскім палацы наогул без аховы[138].

Псеўда-Кадзін паведамляе пра пяць атрадаў палацавай варты, з якіх часцей за ўсё згадваюцца варагі. Паводле гэтага аўтара, падчас ўрачыстых абедаў варагі зычылі імператару доўгіх гадоў пасля венецыянцаў на сваёй роднай мове — на англійскай — і гучна грукалі па падлозе сваімі сякірамі[139]. Страціўшы ваенную ролю ў позні перыяд візантыйскай гісторыі, варагі набылі шмат новых абавязкаў. Яны стаялі ў дзвярах спальні імператара і ў яго прыёмнай. Каля 1360 года ў адным з сваіх лістоў пісьменнік Дзімітрый Кідоніс абвінавачвае сучасных яму варагаў у вымаганні хабару з жадаючых трапіць у палац[140]. У ліку іншых абавязкаў варагаў згадваецца абавязак захоўваць ключы ад горада, дзе знаходзіўся імператар, у нікейскі перыяд, магчыма, ахова скарбу, у канцы XIII ст. катаванні на загад імператара[141]. Варагі таксама суправаджалі імператара падчас багамольных выхадаў у цэрквы сталіцы[142].

Адлюстраванне ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

У скандынаўскіх сагах[правіць | правіць зыходнік]

Кароль Сігурд I уступае ў Канстанцінопаль падчас Першага крыжовага паходу. Ілюстрацыя Г. Мюнтэ да выдання «Круга Зямнога» 1899 года.

Згадкі пра наведванні скандынавамі Візантыі ў сагах даволі шматлікія. Першым скандынавам, якія служылі ў Візантыі, ісландская традыцыя называе ісландца Боля Боласана[en] (ісл.: Bolli Bollason). Яго знаходжанне ў Візантыі ўмоўна датуюць каля 1030 года, што даволі позні час, і сучасныя даследчыкі паказваюць шэраг ісландцаў, якія бывалі ў Канстанцінопалі да Боля[143]. Звесткі складзенай у Нарвегіі каля 1250 года «Сагі аб Тыдрыку Бернскім» пра конунга Гертніта (стар.-сканд.: Hertnið), які «правіў Руссю і большай часткай Грэцыі і Венгрыі» носяць легендарны характар[144]. «Сага аб Храфнкеле», датычнасць якой вуснай традыцыі спрэчная[145], згадвае пра купца-мараплаўца (стар.-сканд.: farmaðr) Эйвінда Б'ярнарсана (стар.-сканд.: Eyvindr Bjarnason), які ў часы караля Харальда Цудоўнавалосага адправіўся ў Міклагард і «пражыў там пэўны час і зазнаў міласць грэчаскага караля»[146]. У гэтай жа сазе гаворыцца пра паездку ў Канстанцінопаль Торкеля Светлай Пасмы (стар.-сканд.: Þorkell Þjóstarsson), які «сем гадоў правёў у Міклагардзе і стаў набліжаным караля Міклагарда»[147]. На думку ісландскага гісторыка Гвюдбрандзюра Вігвусана[en] іх паездкі адбылася каля 945 года[148]. Фінбогі Асб'ернсан[is] (стар.-сканд.: Finnbogi Åsbjørnsson) быў дружыннікам імператара Іаана I Цымісхія (969—976) паводле «Сагі аб Фінбогі Моцным»[de][143]. «Вялікую пашану», паводле «Сагі аб Хальфрэдзе»[en], меў у Візантыі Грыс Сэмінгсан (стар.-сканд.: Grís Sæmingsson)[заўв. 9], знаходжанне якога пры візантыйскім двары датуюць 970—980 гадамі (Вігвусан, 1855[148]), пачаткам XI ст.[149], 985—993 гадамі (Ф. А. Браўн, 1908[150]), 950—975 гадамі (Рыдзеўская А. А., 1978[151]). 1020-мі гадамі датуюць апавяданне «Сагі аб Н'яле» пра тое, што ісландзец Кольскег Хамундсан[es] (ісл.: Kolskeggur Hámundsson) «паехаў у Міклагард і ўступіў там у варажскую дружыну … там ажаніўся, быў кіраўніком варажскай дружыны і заставаўся там да самай смерці»[152][153][заўв. 10]. Калі, як апавядае «Сага аб Грэтыры», ва ўладарства Міхаіла Калафата (1041—1042) або раней, адбыліся прыгоды ў Канстанцінопалі Торб'ерна Кручка[es] (ісл.: Þorbjörn öngull Þórðarson) і Торстэйна Дромунда (ісл.: Þorstein drómund Ásmundarson), у візантыйскай сталіцы было ўжо шмат людзей з поўначы[155].

Знаходжанне ў Візантыі Харальда Хардрада добра вядома па сагах — «Гнілая скура», «Прыгожая скура», «Сага пра Харальда Суровага» ў складзе «Круга Зямнога» Сноры Стурлусана, «Сага аб аркнейцах» і сінопсіс «Агляд саг пра нарвежскіх конунгаў». У сувязі з прыгодамі Харальда Суровага сагі называюць некалькі яго набліжаных[156]. У 1937 годзе А. А. Васільеў сцвярджаў, што пасля 1066 года скандынавы былі выцесненыя з варажскай варты англасаксамі, а пасля 1081 года гэта адбылося нават на ўзроўні тэрміналогіі[7], аднак з тых часоў было выяўлена значная колькасць скандынаўскіх пахаванняў XII—XIII ст., што паказвае на менш хуткае і радыкальнае змяненне нацыянальнага складу наёмнага корпуса. «Сага пра сыноў Магнуса Галаногага» з «Круга Зямнога» згадвае пра вяртанне з Миклагарда пасля смерці ўнука Харальда, конунга Магнуса у 1103 годзе, нарвежцаў, якія наймаліся на службу да грэкаў і «атрымалі процьму грошай». У «Сазе пра Хакана Шырокаплечага» даволі падрабязна паведамлена як у 1122 годзе дзякуючы адвазе атрада 450 верынгаў было пераможана ў 60 разоў большае войска печанегаў пры Берое[157]. Паводле «Сагі пра Сверыра» «у Манулі конунга», то бок імператара Мануіла I Камніна (1143—1180), служыў незаконнароджаны сын караля Сігурда II Эйрык (стар.-сканд.: Eiríkr Sigurðsson). Сагі згадваюць нарвежцаў на візантыйскай службе да канца XII ст., агулам называецца 26 імён[158].

У мастацкай літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Варажская варта ва ўяўленні мастака канца XIX ст. Ілюстрацыя да амерыканскага выдання «Графа Роберта Парыжскага».

Увага на варажскую варту звернута значнай колькасцю мастацкіх твораў, з якіх можна вылучыць наступныя[159]:

  • У апублікаванай у снежні 1826 года п'есе дацкага драматурга Адама Эленшлегера «Варагі ў Царградзе» (дацк.: Væringerne i Miklagard) апавядаецца пра падзеі 1037 года, калі ў візантыйскую сталіцу прыбывае Харальд Хардрад. Па ўласным тлумачэнні Эленшлегера, у п'есе паказваецца кантраст паміж «глыбока заняпалымі сярэднявечнымі грэкамі і магутнымі высакароднымі жыхарамі паўночы». Таксама апісана любоўная інтрыга, калі 60-гадовая імператрыца Зоя спрабуе дамагчыся ўвагі Харальда, але ён захоўвае вернасць свайму першаму каханню Элісіў. П'еса была сустрэта супярэчлівымі водгукамі, але выяўленне нардычных характараў крытыкі віталі[160].
  • У снежні 1831 года выйшаў раман Вальтэра Скота «Граф Роберт Парыжскі», які апавядае пра час уладарства імператара Аляксея I Камніна (1081—1118). Перад напісаннем твора раманіст правёў сур'ёзную падрыхтоўчую працу, прысвяціў вялікую частку кастрычніка і лістапада 1830 года вывучэнню візантыйскай гісторыі[161]. З аўтарскіх заўваг да раздзела II можна даведацца, што Скот азнаёміўся з асноўнай на той момант гістарычным працай на гэтую тэму, манументальнай Гісторыяй заняпаду і разбурэння Рымскай імперыі Э. Гібон і запіскамі ўдзельніка Чацвёртага крыжовага паходу Жафруа дэ Вілардуэна, неаднаразова цытуе ён хроніку дачкі Аляксея I, Алексіяду. Скот доволі падрабязна спыняецца на вонкавым абліччы членаў варажскай варты, гісторыі яе ўзнікнення і месцы ў грамадстве. Два яе прадстаўнікі, Ахіл Тацій, начальнік варажскай імператарскай гвардыі, і вартавы Хірвард — адны з галоўных герояў рамана. Пры напісанні рамана Скот, у прыватнасці, хацеў адлюстраваць кантраст паміж заняпалым візантыйскім грамадствам і варварскім, але здаровым грамадствам Захаду[161].
  • Англіканскі святар Джон Ніл, вядомы ў асноўным як аўтар рэлігійных гімнаў, выбраў для свайго рамана «Тэадора Франца, або Падзенне Канстанцінопаля» (англ.: Theodora Phranza; or, the Fall of Constantinople) час напярэдадні падзеннем Канстанцінопаля ў 1453 годзе. Натхнёны ідэяй адзінства ўсходніх і заходніх хрысціян і вызваленнем Канстанцінопаля ад ўладарства мусульман, ён звярнуўся да гэтай тэмы перад Крымскай вайны, апублікаваў раман у 1853—1854 гадах. Адзін з галоўных герояў рамана — Эдвард дэ Раштон, вялікі аколуф імперыі і кіраўнік імператарскай варты[162].
  • Другая частка апублікаванага ў 1914 годзе рамана Генры Хагарда «Каралі Вандроўніка[en]» (англ.: The Wanderer's Necklace) апавядае пра падарожжа скандынава Олафа ў Канстанцінопаль, дзе герой служыць імператрыцы Ірыне Аўгусце, апісвае любоўную лінію Олафа і Ірыны, пры гэтым дзеі твора праходзіць у VIII—IX ст. на фоне іканаборчага дыспуту[163][164][165].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Па думку М. А. Скабалановіча, непасрэдным начальнікам аколуфа быў вялікі этэрыярх, кіраўнік Вялікай этэрыі, які, у сваю чаргу, падпарадкоўваўся друнгарыю віглы[42].
  2. Паняцце «аусія» пазначае стандартную адзінку камплектавання візантыйскіх караблёў, роўную 108 або 110 воінам[47].
  3. 584 воіны і 45 слуг[48].
  4. Да канца XIX ст. была распаўсюджана тэорыя, што аўтарам «Парад і апавяданняў Кекаўмена» быў вядомы палкаводзец XI ст. Катакалон Кекаўмен[en], цяпер яна адкінута[74].
  5. Па здагадцы румынскага філолага Х. Міхэеску[ro] гэта слова прыблізна азначае «камандзір судна»[79].
  6. Па думку А. А. Васільева, заснаваную на паведамленні храніста XII ст. Гафрэда Малатэры, гэта былі англічане[109].
  7. Па думку амерыканскага гісторыка Дж. Біркенмайера, гэта была першая бітва варагаў з 1081 года, якія неслі ўвесь гэты час выключна службу пры палацы[122].
  8. Замест пелекафораў у Георгія Акрапаліта згадваюцца карынафоры (сярэднягрэч.: κορυνοφόρον, «булаваносцы»). Адно гэта падраздзяленне палацавай варты, або розныя, не вядома[133].
  9. Як адзначыў В. Р. Васільеўскі, пра Грыса не сказана яўна, што ён служыў у наёмнай дружыне[149].
  10. А. А. Мельнікава мяркуе значна больш раннюю датыроўку — неўзабаве па 989 годзе[154].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Blöndal, 1978, p. 6
  2. Vasiliev, 1946, pp. 3-5
  3. 3,0 3,1 Blöndal, 1978, p. 21
  4. Мельникова, Петрухин, 2011, с. 153
  5. Мельникова, Петрухин, 2011, с. 162-165
  6. Blöndal, 1978, p. 62
  7. 7,0 7,1 7,2 Vasiliev, 1937, p. 59
  8. Мохов, 2013, с. 55-58
  9. Blöndal, 1978, pp. 15-20
  10. Мохов, 2013, с. 74
  11. Glykatzi-Ahrweiler, 1960, pp. 33-34
  12. Kazhdan, 1991, p. 925
  13. Blöndal, 1978, pp. 26-27
  14. Blöndal, 1978, p. 28
  15. Джаксон, 2001
  16. Бертинские анналы. Восточная литература. Праверана 23 лютага 2015.
  17. Vasiliev, 1946, pp. 6-9
  18. Vasiliev, 1946, p. 12
  19. Blöndal, 1978, pp. 32-33
  20. Benedikz, 1969, p. 21
  21. Benedikz, 1969, p. 22
  22. Blöndal, 1978, p. 36
  23. Повесть временных лет, год 6420
  24. Повесть временных лет, год 6463
  25. Литаврин, 1981, с. 46
  26. Васильевский, 1908, с. 176
  27. Бибиков, 1990, с. 161
  28. Vasiliev, 1937, p. 58
  29. Shepard, 1973, pp. 60-63
  30. Vasiliev, 1937, pp. 44-46
  31. Vasiliev, 1937, p. 42
  32. Васильевский, 1908, с. 355
  33. Shepard, 1973, p. 54
  34. Анна Комнина, 1996, с. 109
  35. Васильевский, 1908, с. 357-358
  36. Vasiliev, 1937, p. 56
  37. Shepard, 1973, p. 60
  38. Shepard, 1973, p. 64
  39. Schlumberger G. L. Sigillographie de l'ouest Empire byzantin — Paris: Ernest Leroux Editeur, 1884. — P. 350. — vii, 748 p.
  40. Бибиков, 1990, с. 169
  41. Pseudo-Kodinos, 1966, p. 184
  42. Скабаланович, 2004, с. 40
  43. Guilland, 1960, p. 80
  44. Guilland, 1960, p. 81
  45. Bartusis, 1992, p. 275
  46. Скабаланович, 2004, с. 41
  47. Pryor, Jeffreys, 2004, p. 255
  48. Pryor, Jeffreys, 2004, p. 555
  49. Blöndal, 1978, p. 37
  50. Васильев, 1902, с. 295
  51. Blöndal, 1978, pp. 37-39
  52. Лиутпранд Кремонский, Отчёт о посольстве, XXIX.
  53. Blöndal, 1978, p. 40
  54. Повесть временных лет, год 6488
  55. Лихачёв, 1996, с. 450
  56. Пселл, Хронография, Василий II, XIII
  57. Васильевский, 1908, с. 197-198
  58. Васильевский, 1908, с. 199
  59. Васильевский, 1908, с. 201
  60. Васильевский, 1908, с. 203
  61. Blöndal, 1978, p. 44
  62. Kulakovskii, 1902, pp. 555-556
  63. Розен, 1883, с. 40
  64. Blöndal, 1978, pp. 46-47
  65. Васильевский, 1908, с. 205
  66. Васильевский, 1908, с. 206-207
  67. Blöndal, 1978, p. 50
  68. Васильевский, 1908, с. 213-214
  69. Blöndal, 1978, p. 52
  70. Джаксон, 2000, с. 120
  71. Джаксон, 2000, с. 118
  72. Blöndal, 1978, p. 54
  73. Снорри Стурлусон, 1980, с. 403
  74. Литаврин, 2003, с. 53-54
  75. Джаксон, 2000, с. 128-130
  76. Кекавмен, Советы и рассказы, 81
  77. Литаврин, 2003, с. 555
  78. Васильевский, 1908, с. 267
  79. Джаксон, 2000, с. 132
  80. Литаврин, 2003, с. 556
  81. Kazhdan, 1991, p. 1936
  82. Blöndal, 1978, pp. 59-61
  83. Blöndal, 1978, pp. 62-63
  84. Schlumberger, 1905, p. 202
  85. Blöndal, 1978, p. 63
  86. Schlumberger, 1905, p. 200
  87. 87,0 87,1 Blöndal, 1978, p. 65
  88. Blöndal, 1978, p. 68
  89. Blöndal, 1978, pp. 69-71
  90. Blöndal, 1978, pp. 74-76
  91. Blöndal, 1978, pp. 76-80
  92. 92,0 92,1 Blöndal, 1978, p. 104
  93. Blöndal, 1978, p. 105
  94. Васільеўскі, 1908
  95. Мохов, 2005, с. 21-25
  96. Blöndal, 1978, pp. 105-107
  97. Blöndal, 1978, p. 108
  98. Пселл, Хронография, Михаил VI, Исаак I Комнин, XXIV
  99. Любарский, 2003, с. 290
  100. Кашляк С. Г. (Минск, Беларусь) Росы и Византийский Понт. Τμήμα σύνταξης. Pontos news (8 июля 2015, 11:48). Праверана 25 жніўня 2015.
  101. Суворов Н. С. Византийский папа: Из истории церковно-государственных отношений в Византии — М.: Унив. тип., 1902. — С. 118. — 159, [4] с.
  102. Blöndal, 1978, p. 109
  103. Blöndal, 1978, pp. 110-111
  104. Blöndal, 1978, pp. 112-113
  105. Васильевский, 1908, с. 345-349
  106. Blöndal, 1978, p. 116
  107. Blöndal, 1978, p. 117
  108. Blöndal, 1978, pp. 118-121
  109. Vasiliev, 1937, p. 57
  110. Серен, 1999, с. 172
  111. Анна Комнина, 1996, с. 151
  112. Blöndal, 1978, p. 127
  113. Blöndal, 1978, p. 128
  114. Blöndal, 1978, pp. 128-130
  115. Луговой, 2007
  116. Blöndal, 1978, pp. 131-136
  117. Blöndal, 1978, p. 140
  118. Blöndal, 1978, p. 141
  119. Blöndal, 1978, pp. 142-146
  120. Shepard, 1973, p. 82
  121. Blöndal, 1978, p. 148
  122. Birkenmeier, 2002, p. 90
  123. Blöndal, 1978, pp. 148-153
  124. Birkenmeier, 2002, p. 96
  125. Blöndal, 1978, note 5
  126. Blöndal, 1978, p. 154
  127. Никита Хониат, История, Царствование Мануила Комнина, II, 6
  128. Blöndal, 1978, pp. 154-157
  129. Blöndal, 1978, p. 158
  130. Blöndal, 1978, p. 159
  131. Blöndal, 1978, pp. 160-166
  132. Blöndal, 1978, p. 169
  133. Жаворонков, 2013, с. 261
  134. Blöndal, 1978, p. 170
  135. Blöndal, 1978, pp. 172-173
  136. Dawkins, 1947, p. 44
  137. Bartusis, 1992, p. 271
  138. 138,0 138,1 Bartusis, 1992, p. 272
  139. Pseudo-Kodinos, 1966, pp. 209-210
  140. Bartusis, 1992, p. 273
  141. Bartusis, 1992, p. 274
  142. Blöndal, 1978, pp. 179-182
  143. 143,0 143,1 Мельникова, 1998, с. 160
  144. Джаксон, Глазырина, 1987, с. 136-149
  145. Стеблин-Каменский, 1973, с. 806-807
  146. Стеблин-Каменский, 1973, с. 139
  147. Стеблин-Каменский, 1973, с. 147
  148. 148,0 148,1 Blöndal, 1978, p. 194
  149. 149,0 149,1 Васильевский, 1908, с. 192
  150. Васильевский, 1908, заўв. 1
  151. Бибиков, 1990, с. 162
  152. Стеблин-Каменский, 1973, с. 281
  153. Васильевский, 1908, с. 191
  154. Мельникова, Петрухин, 2011, с. 164
  155. Васильевский, 1908, с. 193
  156. Бибиков, 1990, с. 164-166
  157. Снорри Стурлусон, 1980, с. 551-552
  158. Бибиков, 1990, с. 167-168
  159. Benedikz, 1969, p. 20
  160. Heiberg, 2008
  161. 161,0 161,1 Gamerschlag, 1980, p. 97
  162. Litvack L. B. Theodora Phranza; or, Neale's Fears Realized // Victorian Review: An Interdisciplinary Journal of Victorian Studies. — 1989. — Т. 15. — Iss. 2. — P. 1-14. — ISSN 0848-1512.
  163. The Wanderer's Necklace. By H. Rider Haggard // The Mail (Adelaide, SA). — Apr 18, 1914. — Vol. 2. — Iss. 103. — P. 9.
  164. Rider Haggard's Latest Romances // The Western Mail (Perth, WA). — May 1, 1914. — Vol. 29. — Iss. 1479. — P. 48.
  165. The Wanderer's Necklace (H. Rider Haggard) // The World's News (Sydney, NSW). — Mar 28, 1914. — Iss. 641. — P. 29.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Першасныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Анна Комнина Алексиада / Пер. с греч. Я. Н. Любарского — СПб.: Алетейя, 1996. — 703 с. — 3000 экз. — ISBN 5-98329-006-X.
  • Георгий Акрополит История / Пер., вступ. ст., коммент. П. И. Жаворонкова; отв. ред. Г. Г. Литаврин — СПб.: Алетейя, 2013. — 416 с. — (Византийская библиотека. Источники). — ISBN 978-5-91419-835-7.
  • Древнерусские города в древнескандинавской письменности / Сост. Т. Н. Джаксон, Г. В. Глазырина; ответ. ред. А. П. Новосельцев — М.: Наука, 1987. — 207 с. — 1200 экз.
  • Исландские саги. Ирландский эпос / Сост., вступ. ст. и примеч. М. И. Стеблин-Каменского — М.: Художественная литература, 1973. — Т. 8. — 864 p. — (Библиотека всемирной литературы. серыя первая).
  • Кекавмен Советы и рассказы: Поучение византийского полководца XI века / Подготовка текста, введ., пер. с греч., коммент. Г. Г. Литаврина — Изд. 2-е, перераб., доп. — СПб.: Алетейя, 2003. — 711 с. — (Византийская библиотека). — ISBN 5-89329-568-4.
  • Лиутпранд Кремонский Антаподосис; Книга об Оттоне; Отчёт о посольстве в Константинополь / Пер. с лат. и коммент. И. В. Дьяконова — М.: Русская панорама, 2006. — 192 с. — (MEDIÆVALIA: средневековые литературные памятники и источники). — 1200 экз. — ISBN 5-93165-160-8.
  • Михаил Пселл Хронография. Краткая история / Пер., ст., примеч. Я. Н. Любарский (Хронография); Пер. Д. А. Черноглазова, Д. Р. Абдрахмановой (Краткая история) — СПб.: Алетейя, 2003. — 397 с. — (Византийская библиотека. Источники). — ISBN 5-89329-594-3.
  • Никита Хониат История: в 2 т. / Пер. с греч., под ред. В. И. Долоцкого, Н. В. Чельцова — СПб.: Типография Григория Трусова, 1860—1862. — X, 446 + XVI, 540, [1] с. — (Византийские историки, переведённые с греческого при С–Петербургской Духовной Академии, Т. 4–5).
  • Повесть временных лет / Подготовка текста, пер., ст. и коммент. Д. С. Лихачёва. Под ред. В. П. Адриановой-Перетц — Изд. 2-е, исправ. и доп. — СПб.: Наука, 1996. — 670 с. — (Литературные памятники). — 3000 экз. — ISBN 5-02-028305-3.
  • Снорри Стурлусон Круг Земной / Изд. подгот.: А. Я. Гуревич, Ю. К. Кузьменко, О. А. Смирницкая, М. И. Стеблин-Каменский — М.: Наука, 1980. — 691 с. — (Литературные памятники). — 25000 экз.
  • Pseudo-Kodinos Traité des offices / Trad. par Jean Verpeaux — Paris: Éditions du Centre National de la Recherche Scientifique, 1966. — 420 p.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

на англійскай мове
на нямецкай мове
  • Kulakovskii J. Рэцэнзія на R. Vari // Incerti scriptoris Byzantini saeculi X liber de re militari // Byzantinische Zeitschrift. — 1902. — Т. XI. — С. 547—558.
на рускай мове
на французскай мове

Дадатковая літаратура[правіць | правіць зыходнік]