Вароты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брандэнбургскія вароты — галоўны сімвал германскай сталіцы

Вароты— праезд у сцяне ці агароджы, замыкаюць створамі. Прызначаны для праезду коннага або аўтамабільнага (радзей — іншых відаў) транспарту. Сам створ варот таксама часта называюць варотамі. Звычайна створаў два, яны паварочваюцца на завесах (гл. таксама Верэя). Складаныя вароты могуць мець некалькі створаў або праходаў, уключаючы брамку для пешаходаў. Акрамя таго, сёння існуюць яшчэ ралеты і рулонныя вароты, якія працуюць па адзіным прынцыпе і, па сутнасці, ўяўляюць сабой жалюзі.

Этымалагічна звязаны са словамі «ворат» і «паваротны».

Вароты могуць выкарыстоўвацца для абмежавання доступу на пэўную тэрыторыю, а могуць быць чыста дэкаратыўным элементам. Дэкаратыўныя вароты могуць стаяць як асобны архітэктурны або бытавы элемент, без сцяны або агароджы. Дэкаратыўныя вароты часта не маюць створаў і ўяўляюць сабой дэкаратыўную арку, якая стаіць асобна. Разнавіднасцю дэкаратыўных варот з'яўляюцца трыўмфальныя вароты (трыўмфальныя аркі) у гонар ваенных перамог.

Умацаваныя вароты з'яўляюцца неад'емнай часткай фартыфікацыйнага будынка, напрыклад замка, гарадскіх сцен (гарадскія вароты), крамля. Паколькі вароты былі ўразлівым месцам крэпасці, нярэдка перад варотамі ладзіўся барбакан — абарончае збудаванне, якое ахоўвала подступы да брамы. Зверху над варотамі часта надбудоўвалі вежу.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]