Барбакан
Выгляд

Барбакан (ням.: Barbakane) — перадбрамнае ўмацаванне з унутраным дваром і баявой галерэяй па перыметры звычайна цыліндрычнае або падковападобнае ў плане. Элемент абарончай сістэмы сярэднявечнага замка ці горада.
У сістэме ўмацаванняў барбакан распаўсюдзіўся ў познім сярэднявеччы. Мог будавацца непасрэдна каля брамы, або асобна і злучацца з ёй сценамі. У адрозьненні ад барбакана перадбрам’е было менш развіта і мела меншыя памеры.
У абарончай архітэктуры Вялікага княства Літоўскага барбакан не сустракаецца. З відаў перадбрамных умацаванняў былі больш папулярны вынесеныя перад брамамі магутныя цыліндрычныя вежы (прыкладам перад Вострай брамай ў Вільні) ці перадбрам'і (Мірскі замак, Рудніцкая брама ў Вільні).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барбакан