Васіль Іванавіч Каляда
Васіль Іванавіч Каляда | |
---|---|
Дата нараджэння | 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1995 |
Род дзейнасці | урач, оталарынголаг, хірург, краязнавец, калекцыянер, фатограф |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук |
Узнагароды |
Васіль Іванавіч Каляда (1914, Мінск — 1995, Мінск) — беларускі хірург-отарыналарынголаг, кандыдат медыцынскіх навук (1963), заслужаны ўрач БССР. Краязнавец, калекцыянер, фатограф[1].
Адзін з заснавальнікаў беларускай школы лор-хірургіі. Стрыечны брат святара Глеба Каляды .
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Цікавіўся медыцынай з дзяцінства. Удзельнічаў у Зімовай, а затым і ў Вялікай Айчыннай вайне. У 1941 годзе трапіў у палон, збег, але не змог дагнаць фронт — Мінск, да якога дабраўся Каляда, быў акупаваны немцамі. Дапамагаў партызанам, працуючы на спіртзаводзе. Выносіў спірт, паведамляў інфармацыю аб мінаванні будынкаў у Мінску напярэдадні нямецкага адступлення, якая дазволіла выратаваць многія з іх. Пасля вайны працаваў у бальніцах Мінска, аперыраваў. Умеў віртуозна здабываць іншародныя прадметы, якія пацыенты, у тым ліку дзеці, да гэтага ўдыхнулі або праглынулі. Займаўся і пластычнай хірургіяй. Удасканаліў некаторыя хірургічныя інструменты. Іншыя ж, імправізаваныя, якія выкарыстоўваліся для здабывання іншародных тэл, выраблялі па яго заказах і чарцяжах на прадпрыемствах Мінска, у некаторых выпадках тэрмінова.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Оценка эффективности тонзиллэктомии у детей при хронических тонзиллитах, не осложненных и осложненных общей интоксикацией и ревматизмом : (клинико-лабораторный анализ) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук / Каледа В. И. ― Минск, 1963. (БА78317)
- Мінск учора і сёння : [фотаальбом / аўтар.-складальнік В. І. Каляда ; мастак В. І. Губараў]. ― Мінск, 1988. (БА226872)
Асабістае жыццё і захапленні[правіць | правіць зыходнік]
Захапляўся гісторыяй Мінска (фатаграфіі з яго архіва былі апублікаваныя пасмяротна) і музыкай. Быў вернікам. Кавалер царкоўнага ордэна Святога Уладзіміра.
Быў жанаты, меў дачок (Таццяна і Вольга) і двух сыноў (Аляксандр і Мікалай)
Цікавы факт[правіць | правіць зыходнік]
- Аднойчы аперыраваў тыгра Panthera tigris tigris.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Полесская Л. П. Он жил среди нас. Дни и годы из жизни заслуженного врача Республики Беларусь Василия Ивановича Каледы./ Минск, 1996 — 72 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Василий Каледа. «Левша» лор-хирургии Архівавана 10 верасня 2019.