Васіль Іосіфавіч Касмачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Іосіфавіч Касмачоў
Дата нараджэння 1920
Месца нараджэння
Дата смерці 1994
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1957)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Васіль Іосіфавіч Касмачоў (1920—1994) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1957), дацэнт (1963). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1976)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу (1939), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1953; аспірантура, 1957). У 1939—1946 — у Чырвонай Арміі (санінструктар, фельчар на Паўночна-Заходнім, 2-ім Прыбалтыйскім і Ленінградскім франтах). У 1957—1990 — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (асістэнт кафедры факультэцкай хірургіі, дацэнт 2-ой кафедры хірургічных хвароб, у 1977—1978 — загадчык кафедры)[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: хірургічнае лячэнне захворванняў гастрадуадэнальнай зоны; рэзекцыя страўніка[1].

Зноскі