Васіль Гавера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Гавера
Васіль Гавера
Апостальскі адміністратар для візантыйскіх католікаў у Казахстане і Цэнтральнай Азіі
з 1 чэрвеня 2019
Царква УГКЦ

Адукацыя
Дзейнасць грэка-каталіцкі прэсвітар, дыякан, апостальскі адміністратар, каталіцкі дыякан
Нараджэнне 11 снежня 1972(1972-12-11)[1] (51 год)

Васіль Гавера (нар. 11 снежня 1972, Івана-Франкоўск) — святар УГКЦ, мітрафорны протаіерэй, апостальскі адміністратар для візантыйскіх католікаў у Казахстане і Цэнтральнай Азіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Люблінскай грэка-каталіцкай духоўнай семінарыі і Люблінскім каталіцкім універсітэце. У 1997 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, пасля чаго распачаў душпастырскае служэнне ў Казахстане.

11 лістапада 2002 года быў прызначаны Дэлегатам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі.

1 чэрвеня 2019 год папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі з сядзібай у Карагандзе і прызначыў яго апостальскім адміністратарам[2].

Зноскі