Васіль Усцінавіч Забродскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Усцінавіч Забродскі
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1918(1918-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 1987
Альма-матар
Узнагароды

Васіль Усцінавіч Забродскі (6 чэрвеня 1918, Віцебск — 1987) — беларускі ўрач. Заслужаны ўрач БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, Свярдлоўскую ваенна-медыцынскую акадэмію. У гады Вялікай Айчыннай вайны праводзіў аперацыі параненым партызанам. Узначальваў санітарную службу партызанскай брыгады асобага прызначэння імя У. І. Леніна.

Пасля вайны Васіль Усцінавіч быў накіраваны ў Шаркаўшчынскі раён. У 1946—1957 гг. — галоўны ўрач Шаркаўшчынскай раённай бальніцы, у 1957—1971 гг. — галоўны ўрач Шаркаўшчынскага раёна.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў. Узнагароджаны граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 1948 і 1968 гг. «Заслужаны ўрач БССР», «Выдатнік аховы здароўя СССР».

Памёр Васіль Усцінавіч у 1987 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Забродскі Васіль Усцінавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2003. — Кн. 2. — С. 529.