Шаркаўшчынскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шаркаўшчынскі раён
Герб
Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Шаркаўшчына
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 89,6 %, руская 9,6 %
Размаўляюць дома: беларуская 80,03 %, руская 15,36 %[1]
Насельніцтва (2009)
18 620 чал,[1] (16-е месца)
Шчыльнасць 15,66 чал./км² (7-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 91,93 %,
рускія — 4,99 %,
палякі — 1,34 %,
іншыя — 1,74 %[1]
Плошча 1 189,18[2] км²
(21-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
130 м[3]
Шаркаўшчынскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Шаркаўшчынскі раён на Вікісховішчы

Шаркаўшчынскі раёнадміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай вобласці. Мяжуе з Браслаўскім, Міёрскім, Глыбоцкім, Пастаўскім раёнамі.

Утвораны 15 студзеня 1940 года. У 1962 годзе быў рэарганізаваны, у 1966 — адноўлены. Раённы цэнтр — гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, размешчаны за 210 км ад Віцебска і 195 км ад Мінска. Працягласць тэрыторыі з захаду на ўсход 60 км, з поўдня на поўнач — 30 км.

У раёне 7 сельсаветаў: Більдзюжскі, Валожынскі, Германавіцкі, Ёдскі, Лужкоўскі, Радзюкоўскі, Станіславоўскі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня раёна плоскаўвагнутая, знаходзіцца ў межах Дзісненскай нізіны, якая ўтварылася на месцы былога Дзісенска-Полацкага прыледавіковага вадаёма. З поўначы і паўночнага захаду ўкліньваецца Браслаўская града. Рэльеф тэрыторыі пераважна раўнінны, што ўскладняе адток атмасферных ападкаў і стварае вялікія плошчы пераўвільготненых зямель. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы.

Сярэдняя тэмпература ў студзені −7, ліпені +17,8 °C. Ападкаў 564 мм за год. Вегетатыўны перыяд 185 сутак.

Найбольшая рака Дзісна з прытокамі Янка, Маціца, Бярэжа (злева) і Бярозаўка, Паловіца, Мнюта, Ілаўка (справа). На тэрыторыі раёна размешчана 11 азёр: Алашскае, Асвята, Барысаўка, Валозева, Вярхі, Даўбенішкі, Ілава, Карцэя, Княж, Рапсінак, Скно.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2001 — 23,2 тыс.
  • 2005 — 21,4 тыс.
  • 2014 — 16 316 чалавек

Буйнейшае паселішча — Шаркаўшчына (6,9 тыс. чал., 2009). Буйнымі сельскімі населенымі пунктамі з'яўляюцца Більдзюгі, Германавічы, Ёды, Гарадзец, Лужкі, Радзюкі, Станіславова.

Паводле нацыянальнага складу (перапіс насельніцтва 1999) пераважаюць беларусы — 89 %, рускіх — 6,9, палякаў — 2,7 %, украінцаў — 0,7 %.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейыя прадпрыемствы:

  • Шаркаўшчынскі кансервава-агароднінасушыльны завод
  • Шаркаўшчынскі камбінат кааператыўнай прамысловасці

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  • Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004
  • Шаркоўшчынскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн., 1986. — Т. 5. — С. 370—371.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.