Васіль Фёдаравіч Якуша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Якуша
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Васіль Фёдаравіч Якуша
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1958(1958-06-30) (61 год)
Месца нараджэння СССР
Рост 194 см
Вага 95 кг

Васіль Фёдаравіч Якуша (нар. 30 чэрвеня 1958, сяло Зазім'е, паблізу Кіева) — беларускі спартсмен, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў у акадэмічным веславанні, Заслужаны майстар спорту СССР (1984).

Скончыў школу трэнераў пры ваенным інстытуце фізкультуры (1984, Ленінград). На Алімпіядзе 1980 года ў Маскве выйграў сярэбраны медаль у адзіночцы. Праз 8 гадоў, на Алімпіядзе 1988 года ў Сеуле, разам з Аляксандрам Марчанка выйграў бронзу ў парнай двойцы. На Гульнях у Маскве прадстаўляў Азербайджан, з 1984 года выступаў за Беларусь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 258-259. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]