Васіль (князь казельскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Васіль (1225/1226 — май 1238) — князь казельскі, унук Мсціслава Святаславіча, першага казельскага князя, які разам з сынам загінуў у бітве на Калцы ў 1223 годзе.

Па версіі Л.Вайтовіча[1], загінулага на Калцы Мсціславіча звалі Васіль (у хрышчэнні Дзмітрый), а бацьку Васіля звалі Іван. Паводле іншай версіі[2], бацьку Васіля звалі Ціт.

Васіль быў забіты манголамі пры ўзяцці Казельска напачатку мая 1238 года пасля 7-тыднёвай аблогі.

Зноскі

  1. Л.Войтович КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ
  2. Чивилихин В. А. Память. Роман-газета № 16-17 (950—951). Госкомиздат, 1982.:

    Кацярына II у сваіх гістарычных сачыненнях і пецярбургскія геральдысты пры зацвярджэнні герба Казельска назвалі яго «Цітычам», але ніякімі дакументамі ці спасылкамі на іх гэта імя па бацьку пацверджана не было.