Вежа прынца Руперта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вежа
Вежа прынца Руперта
Prince Rupert's Tower
Everton lock up, Liverpool (2).JPG
53°25′02,64″ пн. ш. 2°58′11,66″ з. д.HGЯO
Краіна Вялікабрытанія
Горад Ліверпул
Тып будынка вежа
Дата заснавання 1787
Дата пабудовы 1787 год

Вежа прынца Руперта (англ.: Prince Rupert's Tower) — вежа ў раёне Эвертан(англ.) бел. горада Ліверпул. У першую чаргу вядомая як сімвал футбольнага клуба «Эвертан»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вежа была пабудавана ў 1787 годзе[2]. Першапачаткова выкарыстоўвалася як месца ўтрымання п'яніц і дробных злачынцаў пасля іх затрымання канстэблямі. На наступны дзень яны паўставалі перад судом і, як правіла, атрымлівалі пакаранне ў відзе выпраўленчых прац[2].

Сваю агульнавядомую назву — Вежа прынца Руперта — вежа атрымала ў гонар Руперта Пфальцкага, лідара праціўнікаў парламента падчас англійскай Грамадзянскай вайны. Падчас падрыхтоўкі да захопу Ліверпульскага замка, якая праходзіла на ўзгорку, дзе ў будучыні была пабудавана вежа, прынц Руперт паглядзеў на горад і вымавіў словы: «Гэта гняздо вароны, якое можа захапіць любая кампанія школьнікаў»[2].

Выкарыстанне футбольным клубам «Эвертан»[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе сакратар футбольнага клуба «Эвертан» Тэа Келі распрацаваў эмблему клуба, цэнтральным элементам якой стала цесна звязаная з раёнам Эвертан Вежа прынца Руперта[1]. З тых часоў вежа з'яўляецца адным з галоўных сімвалаў клуба.

У маі 1997 года «Эвертан» вылучыў 15 000 фунтаў стэрлінгаў на рэканструкцыю вежы.

Пачынаючы з лютага 2014 года на вежы ўсталявана ілюмінацыя, асвятлялая яе традыцыйным для «Эвертана» сінім колерам[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 History of the Crest (англ.) . Афіцыйны сайт ФК «Эвертан». Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 8 лютага 2011.
  2. 2,0 2,1 2,2 Weston, Alan Merseyside’s hidden treasures: Prince Rupert’s Tower (англ.) . Liverpool Echo (23 ліпеня 2011). Праверана 19 ліпеня 2014.
  3. Mayo, Helen Martinez To Light Up Tower (англ.) . Афіцыйны сайт ФК «Эвертан» (3 лютага 2014). Праверана 19 ліпеня 2014.