Венгерская гвардыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Венгерская гвардыя ў Бекешчабе
Венгерская гвардыя на вуліцах Будапешта

Венгерская гвардыя (венг.: Magyar Gárda MozgalomMagyar Gárda Mozgalom; [ˈmɒɟɒr ˈgaːrdɒ 'mozgɒlom]) — праварадыкальная ваенізаваная арганізацыя ў Венгрыі, цесна афіляваная з нацыяналістычнай Партыяй за лепшую Венгрыю (Ёбік). У цяперашні час фармальна распушчаная.

Арганізацыя была створана ў жніўні 2007 года[1]. Адным з заснавальнікаў руху быў Габар Вона, кіраўнік «Ёбік»[2]. Дэклараваныя мэты арганізацыі, зарэгістраванай як культурна-асветніцкая, «фізічная, маральная і духоўная абарона Венгрыі»[1]. Сваімі галоўнымі супернікамі сябры арганізацыі бачылі цыган, яўрэяў, асоб нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі і Венгерскую сацыялістычную партыю на чале з Ферэнцам Дзьюрчанем, якая знаходзілася тады ва ўладзе. У атрыбутfü Венгерскай гвардыі прасочвалася падабенства з сімволікай нацысцкай партыі Скрышчаныя стрэлы, якая кіравала ў Венгрыі ў апошнія месяцы Другой сусветнай вайны[1].

Актывісты Гвардыі праводзілі зборы і арганізоўвалі шэсці супраць цыганскай злачыннасці. Асобных актывістаў арганізацыі абвінавачвалі ў забойствах цыган і падпалах іх дамоў. 16 снежня 2008 года партыя была распушчаная судом Будапешта; летам 2009 года забарона была пацверджаная. Тым не менш, сябры арганізацыі працягваюць праводзіць шэсці і зборы, а абраны ў парламент Венгрыі Габар Вона з'яўляецца на пасяджэннях ва ўніформе Венгерскай гвардыі[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 "Венгерская гвардия" защитит страну морально и физически , Коммерсантъ (27.08.2007).
  2. Венгрия кренится вправо , Независимая газета (13.04.2010).
  3. hungarianambiance.com: Gábor Vona speaks at the opening session of the parliament wearing the uniform of the Hungarian Guard