Ферэнц Дзьюрчань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ферэнц Дзюрчань
Gyurcsány Ferenc
Ферэнц Дзюрчань
6-ы прэм'ер-міністр Рэспублікі Венгрыі Феэрнц Дзьюрчань
сцяг
6-ы Прэм'ер-міністр Венгрыі
29 верасня 2004 - 14 красавіка 2009
Прэзідэнт: Ферэнц Мадл (2004-2005)
Ласла Шоям (з 2005)
Папярэднік: Петэр Медзьешы
Пераемнік: Гордан Байнаі
 
Партыя: ВСП
Адукацыя:
Прафесія: Педагог, эканаміст, прадпрымальнік, палітык
Дзейнасць: палітык, эканаміст, педагог
Нараджэнне: 4 чэрвеня 1961(1961-06-04) (57 гадоў)
Папа ВНР
Жонка: Klára Dobrev[d]
 
Узнагароды:

Фе́рэнц Дзью́рчань (Дзю́рчань) (венг.: Gyurcsány Ferenc; 4 чэрвеня 1961, горад Папа, заходняя Венгрыя) - буйны венгерскі прадпрымальнік, палітычны і дзяржэаўны дзеяч. З 29 верасня 2004 па 14 красавіка 2009 прэм'ер-міністр Венгрыі. Лідар Венгерскай сацыялістычнай партыі. 21 сакавіка 2009 года абвясціў аб сваім сыходзе з пасады прэм'ер-міністра[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся не педагога, потым атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Януса Паноніўса (Janus Pannonius university, горад Печ).

Палітычню кар'еру пачаў у Асацыяцыі маладых спецыялістаў, а з 1990 года перайшоў з палітыкі ў бізнес, заснаваў шэраг кампаній, самая буйная з якіх - «Альтус», і заняў 50 месца ў рэйтынге самых багатых людзей Венгрыі.

У 2002 вярнуўся ў палітыку ў якасці галоўнага стратэгічнага саветніка Петэра Медьешы, папярэднгягя прэм'ер-міністра Венгрыіі. Потым у 2003 стаў міністрам па справах спорту, дзяцей і моладзі.

Прэм'ер-міністр[правіць | правіць зыходнік]

Прэм'ер-міністр Венгрыі з 29 верасня 2004.

За некалькі месяцаў да гэтага адбылося далучэнне Венгрыі да Еўрасаюза. Эканамічнае становішча ў краіне ўжо тады было значна напружаным, што было звязана са значным ростам дэфіцыта дзяржаўнага бюджэта.

У праграме новага ўрада ўпор рабіўся на ўмацаванне прынцыпа размеркавнання дзяржаўных сродкаў, стварэнне роўных магчымасцей для ўсіх сацыяльных груп. Новы ўрад таксама быў намераны актывізавць удзел Венгрыі ў дзейнасці ЕС і выканаць да 2008 года ўсе патрабаванні Еўрасабза, звязаныя з пераходам на еўра. Гэта запатрабавала прыняцця шэрага непапулярных захадаў і строгай эканіоміі дзяжбюджэту.

18 верасня 2006 у венгерскай сталіцы пачаліся хваляванні — пратэстуючыя нападалі на дзяржаўныя ўстановы, падпальвалі аўтамабілі, нападалі на паліцыю, абвінавачваючы прэм'ер-міністра ў тым, што, як стала вядома з уцечак у СМІ, ён хлусіў выбаршчыкам, прыўкрашваючы эканамічнае становішча ў краіне.

У першы ж дзень вулічных хваляванняў Дзьюрчань абвясціў: «Я застаюсь і буду выконваць сваю працу. Я сур'ёзна настроены на рэалізацыю сваёй праграмы... Разумею ўсю крытыку ў свой адрас, але трэба адрозніваць здаровую крытыку ад простага вандалізму. Калі дзве-тры тысячы людзей не разумеюць, што можна рабіць. а чаго нельга, гета не з'яўляецца падсьтавай для таго, каб парушаць мір і пакой у краіне».

Антыўрадавыя выступленні працягваліся два тыдні.

1 кастрычніка 2006 у Венгрыі адбыліся мясцовыя выбары, на якіх правячая партыйная кааліцыя пацярпела скарушальнае паражэнне. Правая апазіцыя на чале з партыяй «Фідэс» атрымала большасць у абласных сабранннях як мінімум у 18 з 19 акруг і пасады мэраў не меньш чым у 19 з 23 буйнейшых гарадоў краіны.

У той жа дзень прэзідэнт Венгрыі Ласла Шойом заклікаў Дзьюрчаня адправіць урад у адстаўку. Шойом падверг прэм'ер-міністра крытыке за выкарыстанне «недапушчальных метадаў палітычнай барацьбы, якія падрываюць давер да венгерскай дэмакратыі», і «маральны крызіс», у якім краіна апынулася з-за яго. Прэзідэнт заклікаў дэпутатаў вынесць ураду вотум недаверу.

Партнёры па ўрадавй кааліцыі - сацыялісты і свабодныя дэмакраты, якія мелі ў парламенце надзейную большасць, адхілілі ўмяшальніцтва прэзідэнта, які згодна з канстытуцыяй выконвае толькі цырыманіяльныя функцыі. А Ферэнц Дзьюрчань зноў абвясціў, што ў адстаўку не сыдзе і працягне рэформы, якія прадугледжваюць бюджэтную эканомію.

Выступленне прэзідэнта прывяло да аднаўлення акцый пратэста ў сталіцы. Ужо ў ноч на 2 кастрычніка дзясяткі тысяч жыхароў Будапешта зноў выйшлі да будынка парламета, заклікаючы да адстаўкі ўрада. рэперкусіі назіралісь напрацягу кастрычніка, і наступнай вясной, гэта значыць у гадавіны падзей 1956 года і венгерскай рэвалюцыі 1848 года, але з лета 2007 пазіцыі кабінета значна ўмацаваліся.

12 сакавіка 2009 Дзьюрчань абвясціў аб сваім сыходзе з пасады прэм'ер-міністра. Яго пераемнікам на партыйным сабранні, якое адбылося 5 красваіка 2009, быў абраны Гордан Байнаі

Зноскі