Венская кавярня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Венская кавярня «Гавелка» ў ціхую раніцу чацвярга.

Венская кавярня (ням.: Wiener Kaffeehaus) — тыповая ўстанова Вены, якая згуляла важную ролю ў фарміраванні венскай культуры. З кастрычніка 2011 года «Культура венскай кавярні» занесеная ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Сацыяльныя практыкі, абрады, элегантнасць ствараюць вельмі спецыфічную атмасферу венскага кавярні. Кавярні прывабліваюць шырокім выбарам кававых напояў, выданняў міжнародных газетаў і кандытарскіх вырабаў. Традыцыйна такія ўстановы маюць мармуравыя стальніцы, крэслы Thonet, газетныя сталы і дэталі дызайну інтэр’еру ў стылі гістарызму[1]. Аўстрыйскі пісьменнік Штэфан Цвайг называў венскія кавярні спецыяльным інстытутам, фактычна своеасаблівым дэмакратычным клубам, адкрытым для ўсіх па цане таннага кубачку кавы, дзе кожны госць можа гадзінамі сядзець, размаўляючы, пішучы, альбо гуляючы ў карты, але, перш за ўсё, чытаючы свежыя газеты і часопісы.

У шматлікіх класічных кавярнях, як у Цэнтральнай кавярні і кавярні «Прукель», увечары гучыць фартэпіянавая музыка і праводзяцца такія грамадскія мерапрыемствы, як літаратурныя чытанні. У цёплы час года кліенты часта могуць сядзець на вуліцы ў шанігартэне. Практычна ўсе кавярні прапануюць невялікія стравы, як каўбасы, а таксама дэсерты, пірожныя і пірагі, такія як яблыкавы штрудэль, малочна-крэмавы штрудэль, пуншкрапфен і лінцкі торт.

У адрозненне ад некаторых іншых традыцыйных кавярняў па ўсім свеце, лічыцца цалкам нармальным, калт кліент гадзінамі застаецца ва ўстанове і чытае розную літаратура ці прадукцыю СМІ. Разам з кавай афіцыянт будзе падаваць абавязковую шклянку халоднае вады з крану, а падчас доўгага знаходжання часта прыносіць дадатковую ваду без запыту, паводле ідэі абслугоўвання госцяў з узорным пачуццём увагі.

У канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў выбітныя пісьменнікі таго часу бавілі час у венскіх кавярнях, пранікаючыся асаблівай атмасферай, дзе сустракаліся адзін з адным, абменьваліся думкамі і нават пісалі свае творы.

Зноскі

  1. «Viennese Coffee House Culture» Архівавана 2 снежня 2011.. Intangible Cultural Heritage in Austria

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]