Шанігартэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шанігартэн ля будынку Венскага ўніверсітэта.

Шаніга́ртэн (ням.: Schanigarten) — аўстра-баварскі тэрмін і паняцце, які выкарыстоўваецца для адкрытай летняй веранды пры кавярні альбо рэстаране, якую ладзяць на шырокім тратуары альбо ў пешаходнай зоне. Традыцыйны для венскіх кавярняў. У адрозненне ад звычайных піўных садоў (ням.: Gastgärten), кліенты фактычна размяшчаюцца на тэрыторыі дзяржаўнай уласнасці. Раней гэтая назва выкарыстоўвалася толькі для венскіх кавярняў. З часам выраз стаў папулярным па ўсёй Аўстрыі і выкарыстоўваецца таксама для апісання столікаў ля рэстарацый і карчмы. Столікі пры кавярні, мацаваныя ва ўнутраным дворыку будынку, называюцца гастгартэнамі.

Шанігартэны ёсць вельмі прывабнай прапановай для ўладальнікаў устаноў, бо яны плацяць муніцыпалітэту толькі абмежаваную гадавую плату ў некалькі еўра за квадратны метр. Такім чынам, такія ўстановы, як крамы марожанага, могуць эфектыўна памнажаць зону адпачынку на тэрыторыі грамадскай уласнасці пры мінімальных выдатках. Акрамя таго, часам даецца дазвол на абсталяванне шанігартэнаў не на тратуарах, а фактычна, на аўтамабільных дарогах альбо паркоўках, памяншаючы колькасць даступных месцаў для паркоўкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]