Венская паштовая марка
Венская паштовая марка | |
---|---|
эст.: Viini postmark | |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Кампазітар | |
Краіна | |
Мова | эстонская мова |
Год | 1968 |
IMDb | ID 0348332 |
«Венская паштовая марка» (эст.: Viini postmark) — эстонскі фільм 1967 года, зняты на кінастудыі «Талінфільм» рэжысёрам Вельё Кясперам паводле аднайменнай п’есы Ардзі Лійвеса.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Марцін Роль, майстар на фабрыцы скрыняў і апантаны філатэліст, вельмі ціхьмяны, прызвычаіўся з усім мірыцца і не пярэчыць дома — жонцы, на працы — начальству… Становішча як на працы на, так і дома яго сапраўды турбуе, але ён нічога не прадпрымае каб нешта змяніць, і толькі корпаецца ў сваёй калекцыі марак. Яго франтавы сябар Тыніс Упі, які памятае якім адважным салдатам быў Марцін на вайне, дзівіцца гэтаму. Горкая праўда, якую Марцін чуе ад сябра, прымушае яго заключыць з ім пары на яго найвялікшы скарб — унікальную венскую паштовую марку: на працягу дня Марцін не будзе мірыцца з тым, што яго не задавальняе і будзе казаць тое, што ён думае. Гэты дзень праўды Марціна кардынальна пераварочвае ўсе заведзеныя парадкі і дома і ў працы, прымушаючы і яго самога перагледзець шмат чаго ў жыцці — і сваёй, і сваёй сям’і.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Юры Ярвет — Марцін Роль
- Херта Эльвістэ — Элма Роль
- Інес Ару — Улві Роль, дачка Марціна.
- Уладзіслаў Каржэтс — Юку Роль, сын Марціна.
- Альфрэд Рэбанэ — Тоніс Юпі
- Флёр Тоамла — Іп Юпі
- Паўль Руубель — Салурэнд, дырэктар фабрыкі
- Эйнары Копель — Саўлюс
- Эрвін Абел — Таску
- Лэйда Рамо — Клара Кук
- Лінда Тубін — Ганна
- Маці Клаарэн — рэпарцёр
- Карл Калкун — міліцыянт
- Андрэс Сярэў — гаспадар дома
- Антс Йыгі — пажылы рабочы
- Рэйн Вахара — пажылы рабочы
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лайд И. — Если взглянуть правде в лицо // Советская Эстония, 4 марта 1968
- Венская почтовая марка // Новости экрана. Вильнюс, № 29, 1968. — стр. 12-13
- Венская почтовая марка// Московская кинонеделя, 10 марта 1968