Венскі міжнародны цэнтр
Выгляд
Венскі міжнародны цэнтр ці проста «Горад ААН» (Vienna International Centre[1], VIC; UNO-City) — комплекс будынкаў, дзе размешчаныя шматлікія арганізацыі ААН у Вене. З'яўляецца трэцяй рэзідэнцыяй ААН ў свеце, пасля Нью-Ёрка і Жэневы.
Комплекс будынкаў быў спраектаваны архітэктарам Ёханам Штаберам (Johann Staber) і пабудаваны ў 1973-1979 гадах. Міжнародны цэнтр размешчаны ў Донаўштадце, на левым беразе Дуная.Ідэя яго стварэння была прапанаваная прэм'ер-міністрам Бруна Крайскім.
Комплекс складаецца з шасці вежаў у форме літары Y, якія атачаюць цэнтральны канферэнц-будынак. Агульная плошча складае 230 000 м², а самая высокая вежа налічвае 28 паверхаў (120 м). Тут працуюць каля 5000 чалавек.
Арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ)
- Камісія ААН па праве міжнароднага гандлю (ЮНСІТРАЛ)
- Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДО)
- Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН)
- Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ)
- Агенцтва ААН па пытаннях касмічнай прасторы (United Nations Office for Outer Space Affairs)
- Арганізацыя Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (Comprehensive Nuclear-Test-Ban Treaty Organization (CTBTO))
Зноскі
- ↑ Афіцыйная назва выкарыстоўвае брытанскі варыянт слова (centre), прытрымліваючыся пагадненняў ААН
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Венскі міжнародны цэнтр на Вікісховішчы |
- United Nations Office at Vienna (англ.) (фр.)