Вентыляцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вентыляцыйная шахта ў Ганконгу

Вентыляцыя (ад лац.: Ventilatio — праветрыванне) — рэгулюемы паветраабмен у памяшканні, а таксама прылады, якія яго ствараюць. Вентыляцыя забяспечвае неабходную чысціню, тэмпературу, вільготнасць і рухомасць паветра. Гэтыя патрабаванні вызначаюцца гігіенічнымі нарматывамі: наяўнасць шкодных рэчываў у паветры (газы, пары, пыл) абмяжоўваецца гранічна дапушчальнымі (бясшкоднымі для здароўя людзей) канцэнтрацыямі, а тэмпература, вільготнасць і рухомасць паветра ўсталёўваюцца ў залежнасці ад умоў, неабходных для найбольш спрыяльнага самаадчування чалавека. Для многіх вытворчых памяшканняў (цэхі зборкі дакладных механізмаў, радыёэлектронікі і інш.) чысціня паветра, яго тэмпература і вільготнасць вызначаюцца таксама асаблівасцямі тэхналагічнага працэсу.

Віды вентыляцыі[правіць | правіць зыходнік]

  • прытокавая,
  • выцяжная, прытокава-выцяжная,
  • агульнаабменная,
  • мясцовая,
  • натуральная і механічная.