Вераніка Віткава
| | ||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
| Арыгінальнае імя | Veronika Vítková | |||||||||||||||
| Мянушка | Verca[1] | |||||||||||||||
| Нарадзілася |
9 снежня 1988 (37 гадоў) Врхлабі, Чэхаславакія |
|||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||
| Пражыванне | Йілемніцы, Чэхія | |||||||||||||||
| Рост/Вага | 166 см/51 кг | |||||||||||||||
| Захапленні | чытанне | |||||||||||||||
| Трапнасць стральбы | ||||||||||||||||
| Паводле даных за | 2008/2009 | |||||||||||||||
| Агульная трапнасць | 80% | |||||||||||||||
| Лежачы | 80% (27 сек.) | |||||||||||||||
| Стоячы | 81% (29 сек.) | |||||||||||||||
| Кар’ера (Кубак свету) | ||||||||||||||||
| Гонак | 76 (+28 у эст.) | |||||||||||||||
| Асабістых подыумаў |
3 ( |
|||||||||||||||
| Подыумаў у эстафетах |
3 ( |
|||||||||||||||
| Заробленых ачкоў | 998 | |||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Ве́раніка Ві́ткава (чэшск.: Veronika Vítková; 9 снежня 1988, Врхлабі, Чэхаславакія) — чэшская біятлоністка. Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў змяшанай эстафеце, двухразовая чэмпіёнка свету па біятлоне сярод юніёраў (2006, 2009).
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Здэнек Віцька, яе дзядзька па бацьку — дзеючы біятланіст, бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2003), чэмпіён Еўропы (2000), цётка па маці — лыжніца, удзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў у Нагана — Яна Шалдава-Сухардава. Дзве малодшыя сястры Веранікі таксама спартсменкі.
Спартыўная кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]У біятлон прыйшла ў 10 гадоў, да гэтага займалася лыжамі. У 2004 стала членам зборнай каманды. У 2005 упершыню выступіла на міжнародных спаборніцтвах. На юніёрскім чэмпіянаце свету 2006 выйграла індывідуальную гонку дзяўчын (10 км). У сезоне 2006—2007 з'явілася на спаборніцтвах сусветнага кубка. У сезоне 2007—2008 упершыню патрапіла ў трыццатку лепшых, заняўшы 14-е месца ў індывідуальнай гонцы. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў, які праходзіў у 2008 годзе ў Рупольдзінгу, стала другой ў праследаванні.
У сезоне 2008/2009 яшчэ дзесяць разоў заняла месца ўжо сярод сарака лепшых, паказаўшы лепшы вынік у кубкавай кар'еры — 5-е месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету ў карэйскім Пхёнчхане. На юніёрскім сусветным першынстве 2009 у Кенмары выйграла эстафету і стала другой ў праследаванні. Па выніках сезона 2008/2009 была выбрана лепшай біятланісткай Чэхіі[2].
Улетку 2009 года перанесла хваробу, якая сарвала трэнеровачны працэс, што стала прычынай няўдалага выступлення на этапах Кубка свету 2009/2010.
Кубак свету
[правіць | правіць зыходнік]- 2007/2008 — 60-е месца (18 ачкоў)
- 2008/2009 — 36-е месца (196 ачкоў)
- 2009/2010 — 63-е месца (53 ачка)
- 2010/2011 — 43-е месца (139 ачкоў)
- 2011/2012 — 25-е месца (336 ачкоў)
- 2012/2013 — 16-е месца (511 ачкоў)
| Вынікі выступленняў у Кубку свету 2012/2013 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 17 лютага 2013. (чэшск.)
- Вераніка Віткава — профіль на сайце IBU (англ.)
- Petite, shy by nature, but with a strong will to succeed(недаступная спасылка), Portrait of Veronika Vitkova — Part II Архівавана 21 ліпеня 2012. — артыкулы на сайце IBU (англ.)
- Нарадзіліся 9 снежня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Біятланісткі Чэхіі
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
- Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года