Пхёнчхан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пхёнчхан
кар.: 평창군
Герб
Герб
Краіна

Рэспубліка Карэя

Статус

павет (кун)

Уваходзіць у

Канвандо

Адміністрацыйны цэнтр

Пхёнчхан

Насельніцтва (2013)

43 666

Шчыльнасць

30 чал./км²

Плошча

1,463.65 км²

Вышыня
над узроўнем мора

600 м

Пхёнчхан на карце

Часавы пояс

UTC+9

Тэлефонны код

+82 33

Паштовыя індэксы

232700-232956

Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Пхёнчхан на Вікісховішчы

Пхёнчха́н (кар.: 평창군, Пхёнчхангун) — адміністрацыйная адзінка ў правінцыі Канвандо, Паўднёвая Карэя. Адміністрацыйны цэнтр — павятовы горад Пхёнчхан. З’яўляецца трэцім паводле плошчы паветам у краіне. Размешчаны ў гарах Тхэбэксан прыкладна за 180 км на ўсход ад сталіцы краіны, Сеула. Пхёнчхан двойчы быў кандыдатам на правядзенне Зімовых Алімпійскіх гульняў — 2010 і 2014 гадоў. 6 ліпеня 2011 году ў Дурбане, ПАР, прэзідэнт МАК Жак Рогэ абвясціў, што ў Пхёнчхане пройдуць XXIII Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У часы Кагуро на месцы сучаснага Пхёнчхана месцілася акруга (хён) Уко, якая пасьля, у эпоху Аб’яднанай Сілы, была пераназваная ў Пэго. У эпоху Каро, у 1387 годзе акруга атрымала статус павету (кун або гун) і сучасную назву. Адразу пасля гэтага Пхёнчхану зноў быў прысвоены статус акругі, аднак у 1392 годзе Пхёнчхан ізноў зрабілі паветам, бо тут нарадзілася і жыла жонка тагачаснага караля Карэі — вана Макчо.

За час свайго існавання Пхёнчхан некалькі разоў мяняў сваі межы, апошняе змяненне адбылося ў 1996 годзе.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пхёнчхан размешчаны ў гарах Тхэбэксан па цэнтру правінцыі Канвандо. У межах павету знаходзяцца болей за 100 пікаў вышынёй больш за 1000 метраў. Мяжуе з Канынам, Чхонсонам, Хвэнсонам, Ёнволем і Ханчхонам.

Адміністратыўнае дзяленне[правіць | правіць зыходнік]

Пхёнчхан адміністрацыйна дзеліцца на 1 павятовы горад (ып) і 7 валасцей (мен)[2]:

Хангыль Плошча, км2 Насельніцтва, чал. Унутранае дзяленне Заўвагі
павятовы горад Пхёнчхан 평창읍 161,43 9559 31 ры Тут знаходзіцца ўрад павета.
воласць Ёнпхён 용평면 135,38 3019 8 ры Буйны гарналыжны курорт.
воласць Мітхан 미탄면 109,74 1981 9 ры
воласць Панным 방림면 120,8 2453 3 ры
воласць Понпхен 봉평면 217,47 5273 9 ры
воласць Тэгваллен 대관령면 221,6 6165 6 ры Тут размешчаны спартыўны комплекс Пхёнчхана.
воласць Тэхва 대화면 166,65 5942 5 ры
воласць Чынбу 진부면 331,14 10 203 18 ры

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Зімовыя Алімпійскія гульні 2018[правіць | правіць зыходнік]

З трэцяй спробы Пхёнчхану ўсё ж такі атрымалася стаць сталіцай зімовай Алімпіяды. 6 ліпеня 2011 году падчас сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у паўночнаафрыканскім Дурбане была прынятая пастанова пра тое, што Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года пройдуць у паўднёвакарэйскім горадзе. Пхёнчхан абыйшоў германскі Мюнхен і французскі Ансі, якія таксама прэтэндавалі на правядзенне алімпіяды. Сталіца Гульняў-2018 вызначылася ў першым туры: карэйскі горад атрымаў большасць галасоў[3].

Вынікі галасавання
Кандыдаты Краіна 1-ы раўнд
Пхёнчхан Сцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя 63
Мюнхен Сцяг Германіі Германія 25
Ансі Сцяг Францыі Францыя 7

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2009 году ў Пхёнчхане праходзіў Чэмпіянат свету па біятлону-2009.

У студзені 2013 года ў горадзе адбыліся Адмысловыя Сусветныя Зімовыя Алімпійскія гульні (для людзей з абмежаванымі разумовымі магчымасцямі[4].

Інфармацыя для турыстаў[правіць | правіць зыходнік]

Пхёнчхан — шматфункцыянальны гарналыжны курорт, дзе размешчаны: лыжны комплекс «Альпензыя», біятлонны комплекс, гарналыжны цэнтр «Ёнпхён» і стадыён «Чунбон», цэнтр для скачкоў з трампліна, парк для сноўборда і фрыстайла «Пугван Фэнікс Парк», санка-бабслейная траса.

Галоўныя культурныя славутасці — будысцкія манастыры Вальджонс і Санвонс.

Зноскі