Ваенная акадэмія ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вест-Пойнт)
Jump to navigation Jump to search
Ваенная акадэмія ЗША
(United States Military Academy)
(USMA)
U.S. Military Academy COA.png
Аэраздымак кампуса Ваеннай акадэміі ЗША (від з поўначы)
Дэвіз: англ.: Duty • Honor • Country
(Абавязак • Гонар • Айчына)
Заснаваны: 1802
Тып: Вышэйшая ваенная навучальная ўстанова
Прэзідэнт: генерал-лейтэнант Франклін Хегенбек
Студэнты: 4 487
Кампус: 65 кв. км
Юрыдычны адрас: Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША, штат Нью-Ёрк,
г. Уэст-Пойнт
Сайт: www.westpoint.edu
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Ваенная акадэмія Злучаных Штатаў Амерыкі (англ.: United States Military Academy), вядомая таксама як Уэст-Пойнт (англ.: West Point) — вышэйшая федэральная ваенная навучальная ўстанова арміі ЗША. З'яўляецца найстарэйшай з пяці ваенных акадэмій ў ЗША.

Акадэмія размешчана ў горадзе Уэст-Пойнт, штат Нью-Ёрк, на рацэ Гудзон у 80 км на поўнач ад г. Нью-Ёрк, займае плошчу каля 65 км², з'яўляючыся адным з самых вялікіх кампусаў у свеце. Практычна ўвесь цэнтральны акадэмічны гарадок з'яўляецца месцам, дзе засяроджана мноства гістарычных месцаў, будынкаў і помнікаў. Большасць будынкаў гарадка пабудаваныя ў стылі неаготыкі з шэрага і чорнага граніту. Акадэмічны гарадок — папулярнае месца сярод турыстаў, што абумоўлена яшчэ і тым, што ў ім знаходзіцца найстарэйшы музей Арміі ЗША.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ваенны форт на месцы акадэміі быў пабудаваны ў 1778 годзе па загадзе Джорджа Вашынгтона. Праект быў складзены Тадэвушам Касцюшкам. У якасці асноўнай задачы, якая стаяла перад фортам, было не прапусціць караблі брытанскага флота па рацэ Гудзон. Гэты форт адыграў ключавую ролю ў Вайне за незалежнасць ЗША.

Акадэмія была заснавана ў 1802 годзе. Суперінтэндантам акадэміі з 1817 па 1833 год быў палкоўнік Сільванус Таер, які лічыцца «бацькам» акадэміі. Асноўнай асаблівасцю усталяванай ім сістэмы навучання было невялікая колькасць аўдыторных заняткаў і вялікая колькасць самастойна выконваемых дамашніх заданняў. Гэтая сістэма навучання захоўваецца і ў цяперашні час. Вялікае значэнне надавалася інжынернай справе. У першай палове XIX стагоддзя выпускнікі Уэст-Пойнт праектавалі большую частку дарог, мастоў і чыгунак ЗША.

Пасля Першай сусветнай вайны супэрінтэндант акадэміі Дуглас Мак-Артур надаваў вялікую ўвагу фізічнай падрыхтоўцы і спорту, высунуўшы лозунг «Кожны кадэт павінен быць спартсменам».

У 1964 годзе прэзідэнт ЗША Ліндан Джонсан павялічыў колькасць навучэнцаў з 2529 да 4417. Пасля колькасць была скарочана да 4000, але потым зноў падвышана да 4400.

У 1976 годзе ў акадэміі пачалося навучанне жанчын.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]