Вайна за незалежнасць ЗША
Вайна за незалежнасць ЗША | |||
---|---|---|---|
Дата | 19 красавіка 1775 —3 верасня 1783 | ||
Месца | Усходняе ўзбярэжжа ЗША, Канада, Атлантычны акіян | ||
Вынік | Перамога ЗША | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вайна за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі (англ.: American Revolutionary War альбо American War of Independence) вялася паміж 1775 і 1783 гадамі паміж пасяленцамі 13 паўночнаамерыканскіх калоній і Вялікабрытаніяй. Ваенныя дзеянні скончыліся ў 1781 годзе бітвай пры Ёрктаўне, афіцыйна вайна скончылася падпісаннем мірнага пагаднення ў Парыжы 3 верасня 1783 года.
Перад вайной
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Сямігадовай (Франка-індзейскай вайны адносіны паміж 13 англійскімі калоніямі і Вялікабрытаніяй пагоршыліся. Брытанскі ўрад прыняў шэраг непапулярных актаў, апратэставаных самакіраваннем калоній. Двойчы ў Бостане адбыліся інцыдэнты звязаныя з пратэстам каланістаў: 5 сакавіка 1770 г. гараджане напалі на брытанскі вайсковы патруль, які адкрыў агонь, і 3 бостанцы былі забіты, потым 5 снежня 1773 г. група змагароў за незалежнасць калоній напала на караблі Ост-Індыйскай кампаніі (Бостанскае чаяпіцце). У адказ урад метраполіі прыняў яшчэ некалькі рэпрэсіўных актаў, а самакіраванне калоній выступіла супраць іх. Каланісты пачалі рыхтавацца да магчымага паўстання, ствараць апалчэнні «мінітмэнаў» і збіраць зброю. Спробы мясцовых англійскіх чыноўнікаў і некаторых рэлігійных груп, напрыклад, квакераў знайсці кампраміс, які б прымірыў калоніі і метраполію, былі праігнараваны брытанскім каралём[1].
Пачатак вайны
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір англійскіх войск у Бостане генерал Томас Гейдж атрымаў загад канфіскаваць склад боепрыпасаў і зброі ў горадзе Канкорд. 19 красавіка 1775 г. Тады яго людзі сустрэлі значную групу мінітмэнаў ля вёскі Лексінгтан. Калі мінітмэны адмовіліся разысціся, англічане адкрылі агонь, забілі 8 і паранілі 10 чалавек. Пасля гэтага, атрад дайшоў да Канкорда і знішчыў склад (але мінітмэны паспелі разабраць адтуль зброю раней). Там англійскі атрад падвергся нападу мінітмэнаў, які цягнуўся ўвесь іх шлях да Бостана. Чырвоная ўніформа рабіла салдат лёгкай мішэнню, і ў выніку брытанцы страцілі 250 чалавек забітымі і параненымі, а каланісты 93[2].
Другі Кантынентальны Кангрэс, які сабраўся ў Філадэльфіі 10 мая 1775 г., аб’явіў вайну Вялікабрытаніі 15 мая 1775 г. і прызначыў кіраўніком апалчэння каланістаў палкоўніка Джорджа Вашынгтона.
Ход вайны
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнікі з абодвух бакоў
[правіць | правіць зыходнік]Брытанія | ЗША |
---|---|
гесенскія найміты | армія ЗША |
англічане | Францыя з 1778 г. |
канадскія каланісты | Іспанія з 1779 г. |
амерыканскія лаялісты | Галандыя з 1780 г. |
індзейцы |
Галоўныя падзеі 1775-77 гг.
[правіць | правіць зыходнік]Восень 1775 — зіма 1776 г. Паход арміі Вашынгтона ў Квебек. Пасля некаторых поспехаў, войскі Вашынгтона выбіты з Канады.
Чэрвень 1776 г. брытанскі флот на працягу месяца спрабуе захапіць Чарльзтаўн у Паўднёвай Караліне, але беспаспяхова.
4 ліпеня 1776 г. Другі Кантынентальны Кангрэс прымае Дэкларацыю незалежнасці 13 англійскіх калоній Паўночнай Амерыкі, якія праз некаторы час сталі новай федэратыўнай дзяржавай — Злучанымі Штатамі Амерыкі.
Жнівень — лістапад 1776 г. Войскі Вашынгтана вядуць баі па абароне г. Нью-Ёрк, церпяць паражэнне і горад застаецца брытанскай ваеннай базай амаль да канца вайны.
26 снежня 1776 войска Вашынгтана разбівае брытанцаў у Нью Джэрсі ля Трэнтана, а 3 студзеня 1777 г. — у бітве ў Прынстане. Пасля гэтага значная частка ЗША пераходзіць пад кантроль Кангрэса.
У 1777 г. брытанская армія заняла Філадэльфію, і ўрад ЗША пакінуў горад.
17 кастрычніка 1777 г. пасля няўдалай спробы ажыццявіць аперацыю па захопу штатаў Нью-Ёрк і Новая Англія брытанскі генерал Бургойн здаўся з арміяй у некалькі тысяч чалавек.
Падзеі 1778-83 гг.
[правіць | правіць зыходнік]У 1778 г. брытанцы пачалі аперацыю па захопу паўднёвых штатаў ЗША. Вайна на Поўдні хутка ператварылася ў зацяжную.
У 1778 г. Францыя перайшла ад матэрыяльнай дапамогі паўстанцам да адкрытых марскіх баёў, а у ліпені 1780 высадзіла сухапутную армію на Кантынент.
У 1779 г. Іспанія пачала вайну з Брытаніяй за Фларыду. Але іспанцы не падтрымлівалі армію ЗША.
У 1780 г. Брытанія пачала вайну з Галандыяй, як з гандлёвым партнёрам паўстаўшых амерыканскіх калоній.
На пачатку 1781 г. брытанскія войскі пад кіраўніцтвам Карнуэліса пацярпелі паражэнне пад Каўпензам ў Паўднёвай Караліне і адступілі на тэрыторыю Вірджыніі. Там яны знаходзіліся ў аблозе, якую ім учынілі французскія і амерыканскія войскі.
Пасля эвакуацыі войск Карнуэліса на базу ў Нью-Ёрк баі працягваліся летам і восенню 1781 г. 19 кастрычніка 1781 г. У бітве пры Ёрктаўне Карнуэліс склаў зброю разам з 8000-най арміяй.
Пасля гэтага вайна працягвалася да 3 верасня 1783 г., калі было падпісана парыжскае мірнае пагадненне.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Дадатковая літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Вайна за незалежнасць ЗША на Вікісховішчы |
- The American Nation. A history, v. 8—10, N. Y., [1933];
- Bemis S. F. The diplomacy of the American Revolution, N. Y., 1935;
- Christopher Ward. The War of The Revolution. Macmillan & Co Ltd (1952). ASIN B000ELP5FA
- Christopher Ward. The Delaware Continentals 1776—1783 ASIN: B0007ECM0K* Hardy J., The first American Revolution, N. Y., 1937;
- Don Higginbotham. War of American Independence. ISBN 0-613-99800-6
- Jensen М., The new nation, A history of the United States during the confederation, 1781—1789, N. Y., 1950;
- Gipson L., The coming of the revolution. 1763—1775, N. Y., 1954.
- Morais Н., The struggle for American Freedom, N. Y., 1944;
- Jensen М., The new nation, A history of the United States during the confederation, 1781—1789, N. Y., 1950;
- Дзве грамадзянскія вайны амерыканцаў Архівавана 30 ліпеня 2013. Андрэй Берастоўскі. // ARCHE
- Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. Мінск: выдавец А. М. Вараксін, 2019—176 с. ISBN 978-985-7220-59-5