Ліндан Джонсан
Ліндан Бэйнс Джонсан (англ.: Lyndon Baines Johnson; 27 жніўня 1908, Стоўнвал, штат Тэхас — 22 студзеня 1973, Стоўнвал, штат Тэхас) — 36-ы прэзідэнт ЗША ад Дэмакратычнай партыі з 22 лістапада 1963 па 20 студзеня 1969 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля сканчэння Тэхаскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1930 годзе, Джонсан працаваў дэпутатам у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1937 па 1949 год, а пасля з 1949 па 1961 год як сенатар Злучаных Штатаў, з іх два гады як лідар большасці ў Сенаце, і яшчэ два гады, як лідар сенацкай меншасці.
У 1960 годзе Джонсан пачаў кампанію за вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах. Нягледзячы на няўдачу, ён быў абраны напарнікам сенатара Джона Ф. Кэнедзі з штата Масачусетс. Разам яны выйгралі выбары над Рычардам Ніксанам, і 20 студзеня 1961 года Джонсан быў прыведзены да прысягі ў якасці віцэ-прэзідэнта. Праз два гады і дзесяць месяцаў, 22 лістапада 1963 года, Джонсан заняніў Кенэдзі на пасадзе прэзідэнта з-за забойства апошняга. Ён абраўся на поўны тэрмін на выбарах 1964 года, калі перамог над рэспубліканскім апанентам з Арызоны сенатарам Бары Голдуатэрам. Ён з’яўляецца адным з чатырох чалавек, якія знаходзіліся на пасадзе прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, а таксама ў абедзвюх палатах Кангрэса.
Джонсан распрацаваў заканадаўчыя акты «Вялікага грамадства», якія падтрымлівалі грамадзянскія правы, грамадскае вяшчанне, Медыкэр, Медыкейд, дапамогу адукацыі, мастацтва, гарадскога і сельскага развіцця, камунальных паслуг, а таксама «Вайны з беднасцю». Фінансуемая часткова за кошт роста эканомікі, барацьба з беднасцю дапамагла мільёнам амерыканцаў падняцца над рысай беднасці ў перыяд прэзідэнцтва Джонсана. Падпісаныя Джонсанам законапраекты аб грамадзянскіх правах забаранялі расавую дыскрымінацыю ў дзяржаўных установах, гандлі паміж штатамі, на працоўных месцах, а Закон аб выбарчых правах адмяняў пэўныя патрабаванні ў паўднёвых штатах, якія выкарыстоўваліся для пазбаўлення грамадзянскіх правоў афра-амерыканцаў. З прыняццем Закона аб іміграцыі і грамадзянства 1965 года, іміграцыйная сістэма краіны была рэфармавана і ўсё квоты па расаваму паходжанню былі выдаленыя (замененыя нацыянальнымі квотамі). Джонсан быў вядомы сваёй уладнай, часам абразівай асобай і «Джонсанавым абыходжаннем» — агрэсіўным прымусам уплывовых палітыкаў пры прасоўванні заканадаўчых актаў.
Падчас прэзідэнцтва Джонсана адбылася эскалацыя амерыканскага ўдзела ў вайне ў В’етнаме. У 1964 годзе Кангрэс ЗША прыняў рэзалюцыю па Танкінскаму заліву, якая прадаставіла Джонсану права выкарыстоўваць ваенную сілу ў Паўднёва-Усходняй Азіі без неабходнасці прасіць афіцыйнага абвяшчэння вайны. Лік амерыканскіх вайскоўцаў у В’етнаме рэзка ўзрос, з 16 000 дарадцаў на небаявых пазіцыях у 1963 годзе да 550 000 на пачатку 1968 года, большасць з якіх удзельнічалі ў баявых дзеяннях. Амерыканскія страты выраслі, а мірны працэс аказаўся пад пагрозай. Узросшая занепакоенасць вайной стымулявала вялікі, агрэсіўны антываенны рух асабліва ва ўніверсітэцкіх гарадках у ЗША і за мяжой.
Джонсан сутыкнуўся з далейшымі праблемамі, калі летам 1965 года ўспыхнулі масавыя беспарадкі ў большасці буйных гарадоў, а ўзровень злачыннасці рэзка ўзрос, у той час як яго праціўнікі патрабавалі «закона і парадку». Негледзячы на тое, што Джонсан пачаў сваё прэзідэнцтва маючы шырокае адабрэнне, яго падтрымка рэзка ўпала, з-за непакоеннасці публікі вайной і ростам гвалту ў краіне. У 1968 году Дэмакратычная партыя апынулася на грані расколу, калі антываенныя колы асудзілі палітыку Джонсана; ён зняў сваю заяўку на паўторны ўдзел у выбарах пасля правалу на папярэдніх партыйных выбарах у Нью-Гэмпшыры. Рэспубліканец Рычард Ніксан быў абраны яго пераемнікам, а Кааліцыя новага курсу, якая дамінавала ў прэзідэнцкай палітыкі на працягу 36 гадоў, спыніла своё існаванне. Пасля таго, як ён пакінуў свой пост у студзені 1969 гада, Джонсан вярнуўся ў сваё ранча ў Тэхасе, дзе ён 22 студзеня 1973 года памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 64 гадоў.
Гісторыкі адзначаюць, што кіраўніцтва Джонсана адзначыла пік сучаснага лібералізму ў Злучаных Штатах пасля Новага курсу. Многія гісторыкі хваляць Джоннсана з-за яго ўнутранай палітыкі і прыняцця многіх важных законаў, якія датычыліся грамадзянскіх правоў, кантролю зброі, захавання дзікай прыроды і сацыяльнага забеспячэння.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118558153 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Lyndon B. Johnson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://mlb.mlb.com/news/article.jsp?ymd=20080801&content_id=3234575&vkey=news_chc&fext=.jsp&c_id=chc
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Geographic Names Information System
- ↑ а б Biographical Directory of the United States Congress — GPO, 1903.
- Прэзідэнты ЗША
- Рычард Ніксан
- Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
- Віцэ-прэзідэнты ЗША
- Сенатары ЗША
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Тэхасе
- Памерлі 22 студзеня
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Тэхасе
- Пахаваныя ў Тэхасе
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём Перамогі ў Другой сусветнай вайне
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Асобы
- Чалавек года па версіі часопіса «Time»
- Сенатары ад штата Тэхас
- Постаці В’етнамскай вайны