Вожык Сонік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вожык Сонік (яп.: ソニック・ザ・ヘッジホッグ Sonikku za Hejjihoggu?, англ.: Sonic the Hedgehog) — персанаж відэагульняў кампаніі Sega. Зараз Сонік з'яўляецца талісманам карпарацыі Sega, якая выпусціла серыю гульняў, прысвечаных Соніку. Вожык Сонік — сіні антрапаморфны вожык, што жыве дзесьцi на астравах на Мобіусе (за версіі коміксаў і некаторых мультфільмаў). Ён валодае здольнасцю бегаць на звышгукавых хуткасцях, таму і атрымаў сваю імя (англ.: sonic — гукавы/тое, што мае хуткасць гуку). Варта зазначыць, што паводле версіі коміксаў Sonic the Hedgehog выдавецтва Archie, сапраўднае імя Соніка — Вожык О́лджілві Морыс (англ.: Olgilvie Maurice The Hedgehog).

Сонік замяніў Алекса Кідда, што быў талісманам «Sega» да 1990 года.