Вожык (супрацьаўтамабільная загарода)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыканскі салдат укладвае дарожныя шыпы

Вожык (іншыя назвы: паласа з шыпамі, дарожныя шыпы) — прылада для перашкоджання або прыпынку руху колавых транспартных сродкаў праз праколванне іх шын. Як правіла, палосы складаюцца з набору металічных шыпоў, штыроў, зуб’яў або пік, накіраваных уверх. Прызначаныя для праколу і сплюшчвання шын, калі транспартны сродак праходзіць па ніх. Шыпы могуць быць полымі або суцэльнымі. Таксама вожыкамі можа называцца военная загарода часнок.

У некаторых краінах выраб і выкарыстанне «вожыкаў» забаронены з-за выкарыстання іх у забастоўках, беспарадках з-за магчымасці прычынення цяжкіх раненняў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]