Нясіярві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Нясіярві)
Нясіярві
фінск.: Näsijärvi
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 95 м
Даўжыня
  • 44 км
Плошча 256 км²
Аб’ём 3 478 000 000 кубічны метр
Найбольшая глыбіня 58 м
Басейн
Плошча вадазбору 7 672 км²
Выцякаюць Тамеркоскі
Размяшчэнне
Краіна  Фінляндыя
Нясіярві (Фінляндыя)
Нясіярві
Нясіярві
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нясіярві (фінск.: Näsijärvi) — возера на паўднёвым захадзе Фінляндыі, найбуйнейшае ў рэгіёне Тамперэ.

Плошча возера складае 256 км², глыбіня да 58 м. Возера мае сцёк на поўдзень, у возера Пюхяярві (фінск.: Pyhäjärvi). Нясіярві зарэгуліраванае плацінай. Ажыццяўляюцца суднаходства і транспарціроўка лесу.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нясіярві падзелена на тры буйных водных раёна: Нясіселькя, Кал'енселькя і Ванкавесі. Паўднёвая частка возера — адкрытыя шырокія воды і малалікія астравы, у паўночнай частцы астравоў больш. Берагі Нясіярві высокія, берагавая лінія звілісты. На берагах растуць хваёвыя лясы, вада ў возеры злёгку афарбаваная дамешкам гумуса, але ўвогуле празрыстая.

Паміж Насіярві на поўначы і Пюхяярыі на поўдні знаходзіцца горад Тамперэ. Так як узроўні гэтых азёр адрозніваюцца на 18 метраў, паміж імі цячэ рака Тамеркоскі даўжынёй 945 метраў.