Вольны затвор
Вольны затвор, або вольная засаўка — прынцып працы аўтаматыкі агнястрэльнай зброі, заснаваны на паглынанні затворам энергіі аддачы. Пры гэтым затвор пачынае рухацца назад пад ціскам парахавых газаў. Энергіі «задняга ходу» затвору хапае на работу аўтаматыкі (экстрагаванне стрэлянай гільзы, узвод баявой спружыны, падача новага патрона ў ствол).
Вольная засаўка канструцыйна прасцей за кожны іншы тып працы аўтаматыкі, аднак павялічвае вагу зброі, а таксама хістанні пры стральбе з прычыны свайго хуткага зваротна-паступальнага руху і саўдарэння затвора аб ствольную скрынку.
Праз сваю прастату аўтаматыка на аснове вольнага затвора шырока ўжывалася ў мінулым, асабліва ў пісталетах-кулямётах, нават такіх распаўсюджаных як MP18, «Суомі», MP40, ППШ, ППС, STEN, Uzi. Аднак у цяперашні час пісталеты-кулямёты выкарыстоўваюць больш дасканалыя механізмы з паўсвабодным затворам або нават адводам парахавых газаў, хоць свабодны затвор таксама застаецца папулярным (асабліва ў танных мадэлях).
Свабодны затвор вельмі часта выкарыстоўваецца ў пісталетах, асабліва пад параўнальна маламагутныя патроны (ПМ, АПС, ПСМ, і іншыя), бо маса затвора пісталета звычайна нашмат меней за вагу затвора пісталет-кулямёта.
Некаторыя паўаўтаматычныя вінтоўкі малога калібру таксама выкарыстоўваюць схему з вольным затворам (напрыклад карабін Beretta CX4 Storm пад патрон 9х19 мм).
Матэрыялы затвора
[правіць | правіць зыходнік]Важная перавага вольнага затвора тое, што пры стрэле ён зведвае толькі дэфармацыю сціску. Гэтую дэфармацыю здольны паспяхова ўспрымаць многія віды матэрыялаў, што дазваляе выкарыстоўваць для вырабу затвору параўнальна малатрывалыя, але танныя і простыя ў апрацоўцы матэрыялы — незакалённую малавугляродзістую сталь, алюмініевую бронзу (як у часткі выпуску брытанскага STEN), цынк-алюмініевы ліццёвы сплаў ZAMAK (пісталеты і карабіны фірмы Hi-Point Firearms), і г.д.
Аднак з прычыны ўжывання танных матэрыялаў некалькі цярпіць даўгавечнасць зброі, і пры вялікім настрэлу на яго дэталях з’яўляецца наклёп. Праблема даўгавечнасці ў такім выпадку можа быць часткова вырашана ўжываннем буфераў, якія змякчаюць адкат рухомых частак у задняе становішча.